Развітанне з журналістам Вадзімам Доўнарам адбудзецца ў суботу, 9 лістапада, а 13:00 у Белай Падлясцы (Польшча), паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Адрас: Zakład Pogrzebowy HADES, Aleja Jana Pawła II, 25.
Вадзім Доўнар. Фота: БАЖ
Беларускі журналіст Вадзім Доўнар памёр у Польшчы 5 лістапада. Ён цяжка хварэў, яму патрабавалася трансплантацыя печані.
Вадзім Доўнар нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мінску, скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у «БДГ (Беларуская дзелавая газета)», на «Радыё Рацыя», у «Беларускай газеце», на ўкраінскім тэлеканале ATR і іншых выданнях. Апошнім часам жыў ва Украіне. У маі 2024 года яго перавезлі ў Польшчу для лячэння.