• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.01.2022 | Грамадства

Рэдактара баранавіцкага выдання Intex-Press Уладзіміра Янукевіча пакаралі штрафам за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Уладзіміра Янукевіча аштрафавалі на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, што ўключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі», піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.


118.jpg

Адміністрацыйная справа разглядалася 18 студзеня ў судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы.

Як патлумачыў Уладзімір Янукевіч, справа датычыцца не выдання Intex-Press, а другога прадпрыемства — ПУП «Цэнтр Рунь», якое займаецца рэкламай.

«Я з’яўляюся дырэктарам і ў ім, і ў ТАА «Выдавеці дом «Інтэкс-прэс», — распавёў Уладзімір Янукевіч. — Калі падчас ператрусу з гэтых прадпрыемстваў забралі тэхніку, то ў адным планшэце знайшлі нібыта забароненую інфармацыю». У выніку Уладзіміра Янукевіча прыцягнулі да адказнасці як фізічную асобу, хаця паводле матэрыялаў справы ён праходзіў як дырэктар ПУП «Цэнтр Рунь».

Такім чынам, Уладзімір Янукевіч пакараны штрафам памерам 20 базавых велічынь: цяпер гэта складае 640 рублёў. Акрамя таго, паводле рашэння суда, на карысць дзяржавы быў канфіскаваны планшэт.

Рэдактар баранавіцкага выдання кажа, што абскарджваць рашэнне райсуда ён не збіраецца.

«У сучасных умовах гэта проста выкінутыя сродкі. А нам трэбна ўтрымаць рэдакцыю, на якую працягваецца ціск», — адзначае Уладзімір Янукевіч.

Нагадаем раней, напрыканцы 2021 года, Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта баранавіцкага выдання Intex-Press. У загадзе міністра Уладзіміра Пярцова, паведамлялася, што прычынай блакіроўкі былі «парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы размяшчэння інфармацыі, распаўсюд якой забаронены».

bajby.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару

Навіны з будоўлі такія: брыгада ўжо разабрала дом, вывозіць смецце і пачынае разбор старога фундаменту. Знайшоўся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Грамадскі сектар

Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Навукоўцы зараз шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) — заказнікі і помнікі прыроды мясцовага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»

Пасля вельмі доўгага перапынку ў перапісцы з нашым калегам — вядомым журналістам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам...

Апошнія навіны

    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе
    Грамадства
    Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»
    Грамадства
    Беларуска Лілія Яноўская ўзняла беларускі сцяг на Эверэст
    Грамадства
    Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы
    Гісторыя
    Беларускі Патоп і «беларускі гетман»
    Грамадства
    У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі
    Грамадства
    Ці хочуць рускія вайны?
    Грамадства
    «Я разумела, што не толькі дапамагаю рукамі, але і расказваю пра беларусаў». Заснавальніца праекта «Sex Education» Аліна Бінада пра шлях да актывізму і валанцёрства ва Украіне
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Як апрацоўвалі жалеза на Беларусі ў VII стагоддзі да нашай эры?
    Грамадства
    У Гродне пабудуюць храм з цэнтрам асветы моладзі і музеем Мітрапаліта Філарэта. За прататып узята славутая Каложская царква
    Культура Грамадства Краіна
    Дранікі ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ці з'яўляецца гэта вульгарызацыяй ідэй канвенцыі ЮНЭСКА?
    Грамадства
    Андрэй Мядзведзеў: «Мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём»
    Адукацыя Краіна
    З'явілася інтэрактыўная мапа вольных месцаў у дзіцячых садках

Афіша

  • 18.05 — 17.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Дзе пачынаецца спадчына?»

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Руся, Маляваныч, Pylai і ... Warner Brothers!
    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Аляксей Дзікавіцкі: «У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку»
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM