Першы паверх новага будынка, які з’явіўся на месцы знесенай савецкай забудовы, гатовы, будаўнікі пераходзяць да мантажу другога. Ужо летам гродзенцы змогуць убачыць папярэдні вынік маштабнай будоўлі. У цэнтры горада працягваецца рэканструкцыя былога Гродзенскага палаца Агінскіх, а з 1877 года піўзавода.
Якія мэта ставіць сабе падрадчык?
Спецыялісты імкнуцца аднавіць аблічча, якое піўзавод меў яшчэ ў другой палове XIX стагоддзя. Зараз рабочыя аднаўляюць часткова страчаныя пілястры. Мэта стаіць узнавіць фасад галоўнага корпуса як мага дакладней. Аднавіць аблічча былога палаца Агінскіх на канец XVIII стагоддзя мэта не ставіцца.
Увесь комплекс уключае 17 будынкаў. Струхлелыя будынкі, якія не маюць гістарычнай каштоўнасці, знясуць. Астатнія — адновяць. Цалкам адрэстаўраваны завод плануюць адкрыць у 2024-м. На тэрыторыі комплексу з’явіцца музей піва, міні-бровар, рэстаран. Дапамагаюць будаўнікам у працы навукоўцы і гісторыкі. Аб’ём інфармацыі вялікі, шмат страчаных элементаў і не адзін раз будынак перабудоўвалі.
У комплексе амаль нічога не захавалася ад пышнага калісці палаца, акрамя часткова захаваўшыхся доўгіх пілястраў — характэрная прыкмета палацавай архітэктуры Рэчы Паспалітай. Такія архітэктурныя эмементы ёсць і ў Нясвіжскім замку. Падрадчык абяцае іх аднавіць. Таксама ў час разборкі падлогі была знойдзеная старажытная кафля, яе акуратна выдаляюць і плануюць прымяніць у падчас аднаўленчых прац.
Як пышны палац стаў піўзаводам?
У канцы XVIII стагоддзя пасля Агінскіх будынкам валодаў шляхціч Казімер Вольмер. У наступныя гады рэзідэнцыя стала хіліцца да заняпаду, і ў XIX стагоддзі страціла элітны статус. Набыўшы былы палац, купец Кунц перабудаваў яго ў піўзавод, які, змяняючы ўладальнікаў, праіснаваў да пачатку ХХІ стагоддзя.
Потым комплекс быў прададзены прыватнай кампаніі, якая ўсё жалезнае абсталяванне завода здала на металалом. У маі 2017 года ў будынку адбыўся моцны пажар. Будынак некалі квітнеючага завода новы інвестар выкупіў у сакавіку 2020-га за 1 мільён 300 тысяч рублёў. Праект прайшоў узгадненне, і мінулай восенню працы стартавалі. За аднаўленне ўзялася беларуска-польская кампанія. Захаваць гістарычную каштоўнасць аб’екта галоўная задача падрадчыка.