Ксёндз Дзмітрый Дубовік: «Работы па рэстаўрацыі макаўкі могуць зацягнуцца…»

Касцёл ў Будславе адкрыецца 3 чэрвеня пасля рэстаўрацыі макаўкі, піша «Народная Воля».


162.jpg

Нагадаем: раніцай 11 мая мінулага года загарэўся касцёл у Будславе, у якім знаходзіцца адна з найважнейшых святынь Беларусі — абраз Маці Божай Будслаўскай. Пажар удалося патушыць, але галоўнае яго наступства — выгараў і абваліўся дах.

Ужо ў дзень пажару распачаўся збор сродкаў на аднаўленне касцёла. Агулам было сабрана больш за 1.420.000 рублёў.

163.jpg
Будслаўскі касцёл год таму


— Зараз касцёл закрыты па 3 чэрвеня на рэстаўрацыю макаўкі, — кажа пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік. — Спадзяёмся, што да гэтага тэрміну работы будуць скончаны, хаця яны могуць крыху і зацягнуцца. Але да Будслаўскага фэсту ўсё будзе завершана. Фэст, дарэчы, запланаваны на 1–2 ліпеня.

— Ці шмат яшчэ працы засталося?

— Шмат, але ў гэтым годзе па праекце вялікіх работ не прадугледжана. За год многа зроблена, але зараз праблема з фінансаваннем. На дадзены момант сродкаў зусім няма, таму, на жаль, няма нават магчымасці разлічвацца за бягучыя работы. А 1.420.000 рублёў ужо даўно патрачаны. Зараз маем толькі тыя грошы, што збіраюць парафіяне.

— Год таму следчымі была распачата крымінальная справа па факце пажару, было прызначана правядзенне комплекснай пажарна-тэхнічнай экспертызы, каб выявіць прычыну загарання. Ці вядома вам што-небудзь пра вынікі расследавання і экспертызы?

— Пра гэта нам ніхто нічога афіцыйна не паведамляў.

«Народная Воля»