ArchiveByNet прапануе беларускім культурніцкім, медыйным і даследчым праектам зрабіць дадатковую копію сайтаў, баз даных, PDF, аўдыё, відэа і іншых файлаў у бяспечнае сховішча, піша sekktor.online.
Для каго: беларускія ініцыятывы, якія захоўваюць або ствараюць унікальны кантэнт, але не маюць рэсурсаў для складанай архіўнай інфраструктуры.

Сэрвіс можа быць карысны для:
- Медыя і культурных сайтаў;
-
Даследчых баз і архіваў;
-
Замарожаных рэсурсаў, якія ўжо не абнаўляюцца, але застаюцца важнымі;
-
Незалежных ініцыятываў, дзе ўсё трымаецца на некалькіх людзях.
Мэта — дапамагчы захаваць важныя беларускія лічбавыя архівы, каб яны не зніклі праз сканчэнне аплаты дамена або хостынгу, страту доступу, адсутнасць тэхнічных спецыялістаў, вымушаныя пераезды або сітуацыі, калі ўсё было толькі ў аднаго чалавека.
Што можна захоўваць:
- Архівы сайтаў;
-
Базы даных і дампы;
-
PDF і дакументы;
-
Аўдыё і відэа;
-
Фотаархівы і сканы;
-
Падкасты, інтэрв’ю, запісы падзей;
-
Лічбавыя калекцыі;
-
Іншыя файлы і матэрыялы праекта.
У стандартнай канфігурацыі прапануецца каля 100 GB на праект. Калі патрэбны большы аб’ём або рэгулярныя рэзервовыя копіі, гэта можна абмеркаваць асобна.
Як гэта працуе:
- Вы падаеце заяўку і коратка апісваеце праект;
-
Адміністратары ствараюць доступ для вашай ініцыятывы;
-
Вы запампоўваеце файлы і ствараеце структуру архіва;
-
Далей самастойна абнаўляеце і падтрымліваеце свой архіў.
Для чаго пасуе:
- Дадатковая копія архіва;
-
Сховішча «на ўсялякі выпадак»;
-
Падтрымка беларускай лічбавай спадчыны;
-
Захаванне культурных, даследчых і медыйных матэрыялаў.
Для чаго НЕ пасуе:
- Гэта не публічны архіў;
-
Не замена archive.org;
-
Не платформа для захоўвання персанальных або вельмі сэнсітыўных звестак.
Для заяўкі трэба пазначыць:
- Які праект або арганізацыю вы прадстаўляеце;
-
Якія матэрыялы трэба захаваць;
-
Прыкладны памер архіва;
-
Ці патрэбнае рэгулярнае рэзервовае капіяванне.
Праект створаны і развіваецца пры падтрымцы
Беларускай Рады культуры і
Клуба беларускіх мецэнатаў.