Мараўская земская бібліятэка ў Брне — секцыя Чэшскі літаратурны цэнтр у супрацоўніцтве з Амбасадай незалежнай беларускай культуры пры Цэнтры эксперыментальнага тэатра ў Брне абвяшчаюць конкурсны адбор на рэзідэнцыі ў Брне і Празе. Беларускім пісьменніцам/кам прызначаны 2 творчыя або навуковыя рэзідэнцыі працягласцю 4 тыдні ў Празе або Брне, паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтр (у Брне рэзідэнты да таго ж маюць неабмежаваны доступ да фондаў Мараўскай земскай бібліятэкі).
Заяўкі могуць падаваць аўтары/кі, якія пішуць на беларускай ці рускай мове, па ўзросце ці грамадзянстве абмежаванняў няма.
Мэты рэзідэнцыі — даць яе ўдзельніку/цы час і прастору для творчасці, а чэшскай культурнай супольнасці ўмагчыміць знаёмства з сучаснай беларускай літаратурнай сцэнай. Аўтар/ка павінен/на быць гатовы/ая ўдзельнічаць у мясцовым літаратурным жыцці (удзельнічаць у мерапрыемствах, зладжаных ці падтрыманых арганізатарам рэзідэнцыі).
Умовы:
прынамсі адна выдадзеная кніга паэзіі, прозы або пастаўленая п’еса
Тэрміны для прыёму заявак:
15. 03. 2021 (вынікі будуць абвешчаны 25. 03. 2021)
Тэрмін рэзідэнцыі: 15. 05 — 15. 06. 2021
Месца: Прага / Брно
Рэзідэнту/цы аплачваецца:
- стыпендыя ў памеры 250 еўра на тыдзень (або 6500 чэшскіх крон на тыдзень, калі заяўнік не валодае еўравым рахункам або хоча атрымаць стыпендыю гатоўкай па прыездзе ў Чэшскую Рэспубліку)
- пражыванне ў рэзідэнцыйнай кватэры
- выдаткі на прыезд на рэзідэнцыю і вяртанне дадому
Дакументы для ўдзелу ў конкурсе (па-руску ці па-беларуску ў тэкставым фармаце або ў pdf):
- запоўнены фармуляр заяўкі
- матывацыйны ліст (каля 300 слоў)
- структураваная біяграфія
- бібліяграфія
Іншыя ўмовы арганізатара рэзідэнцыі прыводзяцца ў фармуляры заяўкі (беларускамоўны варыянт ці рускамоўны) і маюць для ўдзельніка конкурснага адбору абавязковы характар.
Пакеты дакументаў дасылайце ў электронным выглядзе на адрас [email protected], пазначыўшы прадмет: «Літаратурная рэзідэнцыя — Беларусь: прозвішча».