«Родны Гродна»: стартуе курс Гродназнаўства

Адчуць подых гісторыі роднага горада, даведацца пра яго цікавыя месцы і таямніцы. Такую магчымасць дае гарадзенцам курс «Родны Гродна», які распачнецца ў сакавіку. Слухачы курса будуць знаёміцца з гісторыяй горада, яго замкамі, плошчамі, сусветна вядомымі асобамі, якія жылі і працавалі ў Гродна.

Гісторыю Гродна пакажуць ў кантэксце гісторыі Беларусі і ў шырокім еўрапейскім кантэксце, замкі, плошчы, вуліцы, помнікі гісторыі і помнікі архітэктуры, сусветна вядомыя асобы, звязаныя з нашым горадам. З багатай спадчынай горада будзе знаёміць Віктар Кірэеў — гісторык, мастацтвазнаўца, краязнаўца, дасведчаны экскурсавод і гід-перакладчык.

Як паведамілі арганізатары курса, першыя заняткі адбудуцца 17 сакавіка.

Праграма курса «Родны Гродна» складаецца з цыкла тэматычных сустрэч і экскурсій па горадзе:

  • Родны Гродна. Ад старажытнасці да новага часу. Гісторыя.
  • Родны Гродна. Ад новага часу да нашага часу. Гісторыя.
  • Цэнтр горада. Савецкая плошча. Ад Савецкай да Нёмана.
  • Цэнтр горада. Савецкая вуліца.
  • Стары і Новы замкі. Вуліца Замкавая.
  • Барысаглебская (Каложская) царква. Найстарэйшы будынак Гродна.
  • Гродна часоў Антонія Тызенгаўза.
  • Вуліца Ажэшкі.
  • Александраўская слабада і гарадзенскі некропаль.
  • Занёманскі Гродна. Заключны занятак.

 

s13.ru

Тэгі: