Адчуць подых гісторыі роднага горада, даведацца пра яго цікавыя месцы і таямніцы. Такую магчымасць дае гарадзенцам курс «Родны Гродна», які распачнецца ў сакавіку. Слухачы курса будуць знаёміцца з гісторыяй горада, яго замкамі, плошчамі, сусветна вядомымі асобамі, якія жылі і працавалі ў Гродна.
Гісторыю Гродна пакажуць ў кантэксце гісторыі Беларусі і ў шырокім еўрапейскім кантэксце, замкі, плошчы, вуліцы, помнікі гісторыі і помнікі архітэктуры, сусветна вядомыя асобы, звязаныя з нашым горадам. З багатай спадчынай горада будзе знаёміць Віктар Кірэеў — гісторык, мастацтвазнаўца, краязнаўца, дасведчаны экскурсавод і гід-перакладчык.
Як паведамілі арганізатары курса, першыя заняткі адбудуцца 17 сакавіка.
Праграма курса «Родны Гродна» складаецца з цыкла тэматычных сустрэч і экскурсій па горадзе:
Тэгі: Гродна