Рок-байк фестываль «Хавайся ў бульбу 2009″

21.04.2009 Музыка

havajsja_u_bulbu

V штогадовы міжнародны рок-байк фестываль “Хавайся ў бульбу” адбудзецца 24 і 25 красавіка на тэрыторыі базы адпачынку “Купалінка” (блізу Гародні).

Колькасць гасцей, удзельнікаў і гледачоў за два дні дасягае 7 тысяч, таму гэты фестываль можна назваць самым масавым мерапрыемствам падобнага плану ў нашым рэгіёне.

У дні фестывалю пройдуць два шасцігадзінных фестывалі з удзелам вядомых беларускіх рок-гуртоў. Сярод хэдлайнераў фестывалю – гурты “Neuro Dubel”, “Naka”, “Аддис Абеба”, “Дай дорогу”, “Крама”.

Самы відовішчны момант фестывалю – арганізацыйная калона матацыклістаў, якая праяжджае па гродзенскіх вуліцах. Яе даўжыня часам даходзіць да некалькіх кіламетраў. Матацыклісты, якія дэманструюць моц і прыгажосць тэхнікі – захапляльнае відовішча для ўсяго горада.

Падчас правядзення фестывалю будуць сабраныя грашовыя сродкі на патрэбы дзіцячага дому змяшанага тыпу ў горадзе Ліда. Дабрачынныя акцыі сталі добрай традыцыяй для ўдзельнікаў фестывалю.

Рок-байк фестываль пройдзе пры падтрымцы камапніі “Будзьма беларусамі!”.

Пра ўдзельнікаў і праграму фестывалю можна даведацца на сайце s13.ru

Тэгі: