Шматгадовы музычны фестываль «Рок за Баброў» у чарговы раз пераносіцца на наступны год. Гэтым разам перанос тлумачыцца «геапалітычнай абстаноўкай у свеце». Раней фестываль ужо пераносіўся ў 2020-м з-за каронавіруса, а ў 2021-м з-за праблем з авіяпералётамі.
«У сувязі з геапалітычнай абстаноўкай у свеце, нашы хэдлайнеры не маюць магчымасці выступіць на нашым фестывалі. Мы разглядалі розныя лагістычныя ланцужкі і прапрацоўвалі дзясяткі маршрутаў. Але, на жаль, знайсці магчымасць даставіць нашых музычных зорак з розных куткоў планеты не ўяўляецца магчымым», — напісана на старонцы фестывалю ў інстаграме.
Аганізатары просяць паставіцца з разуменнем і не здаваць квіткі. Яны будуць сапраўдныя на фестывалі ў 2023-м годзе.