Украінскі праект «РокРадіо» аднавіў анлайн-стрым «РокРадыёBY». На яго хвалях транслююцца класныя беларускія і ўкраінскія кампазіцыі: цеплыня для душаў людзей і смала для вушэй ідэалагічных аддзелаў, піша reform.news.
Скрын са старонкі «РокРадыёBY»
Праект робіцца як грамадскае радыё і рады чуць новыя песні і нават аўтарскія праграмы беларускіх музыкаў і дзеячаў культуры, паведамляе каманда.
Каментуе Алег Удавічэнка, кіраўнік радыё:
«Мы верым у моц нацыянальных культур і разумеем хардкорную сітуацыю вакол беларускай мовы, блізкую да горшых савецкіх часоў. Мы — група культурніцкіх актывістаў, робім радыё сваімі рукамі, гэта такі народны UA-aid.
Тут кожны можа зрабіць нешта для культуры замест таго, каб наракаць на класічныя медыі, у якіх бюджэтаў на культуру даўно няма. Мы радыя новым беларускім песням на нашых хвалях, а таксама адкрытыя і для аўтарскіх перадач ад культурных аглядаў да стэнд-апу».
У планах праекта — стварэнне блокаў навін, аўтарскіх праграм, інтэрв’ю з беларускімі дзеячамі культуры.
Даслаць свае песні і прапановы для новага сезону можна праз імэйл rockradioby.info@gmail.com ці форму зваротнай сувязі (украінская версія).
Слухаць «РокРадыёBY» можна на сайце rockradioua.online/by.
А таксама праз Android-аплікацыю — у Google Play.
Праз сайты і аплікацыі радыясэрвісаў:
• TuneIn