Праект «КЛІК» абвяшчае конкурс для музыкаў. Пераможца атрымае поўную падтрымку ў запісе і выпуску сінгла

Каманда праекта «КЛІК» запрашае паўдзельнічаць у конкурсе і выйграць стварэнне песнi i дапамогу з выхадам і прома.

Vyklik

«Мы ведаем, як цяжка артыст(к)ам якасна запісаць трэк і зрабіць так, каб яго пачулі і ацанілі. Таму мы запускаем ВЫКЛІК — наш першы конкурс для музыкаў.

Памятаеце, як мы дапамаглі Анастасiі Рыдлеўскай з выпускам «Dance on My Own»? У гэтым годзе мы дапаможам аднаму цi адной з вас», — адзначае каманда праекта.

Пераможца атрымае ментарскую падтрымку, запіс трэка, дапамогу з прадакшн, прома і выданне з медыйнай падтрымкай ад КЛІК.

Як прыняць удзел у конкурсе?

Дзяліцеся відэа ў Instagram з урыўкам свайго лепшага і (пакуль што) не выпушчанага трэка і адзначайце акаунт @klik__music.

Важна! Не выкладвайце гэты трэк да заканчэння конкурсу — з ім будзе працаваць прадзюсар у выпадку вашай перамогі.

Дэдлайн прыёму заявак — 25 жніўня.