Сёння свой дзень народзінаў святкуе вядомы актор з Новай Зеландыі Расэл Кроу – яму 56 гадоў. За сваю кар’еру Кроу сыграў шмат разнапланавых і арыгінальных роляў у фільмах, якія і цяпер глядзяцца з цікавасцю. Прапануем сваю падборку 5 найлепшых фільмаў з яго ўдзелам.
Адзін з першых фільмаў, дзе была гучна ўзнятая праблема неанацызму ў моладзевых асяродках. Стужка распавядае пра жыццё банды нацы-скінхэдаў з Мельбурна, а Кроу грае ў ёй Хэнда – харызматычнага лідара групоўкі. Маладыя скінхэды бавяць час за выпіўкай і тусоўкамі без асаблівай перспектывы на лепшую долю. Ва ўсіх бедах яны вінавацяць чужынцаў і час ад часу нападаюць на іх. Акрамя гэтага ўнутры самой групоўкі разлад – са з’яўленнем новай дзяўчыны паміж найлепшымі сябрамі Хэнда і Дэйві пачынаецца канфрантацыя, якая ў выніку прыводзіць да трагедыі.
За гэтую ролю актор атрымаў нацыянальную аўстралійскую кінапрэмію, яна ж прынесла яму сусветную вядомасць і прызнанне.
Фільм распавядае гісторыю непераможнага рымскага палкаводца Максімуса, які шляхам інтрыгаў пазбаўляецца ўсіх сваіх прывілеяў і пасады. Яго прыгаворваюць да пакарання смерцю, але яму ўдаецца застацца ў жывых. Сям’я Максімуса гіне.
Былога палкаводца падбірае гандляр рабамі і прадае. Так Максімус робіцца гладыятарам – байцом, які вымушаны выходзіць на арэну і забаўляць публіку, забіваючы сваіх праціўнікаў. На гэтай ніве, як і ва ўсім астатнім, галоўны герой дабіваецца сапраўднага трыумфу.
За гэтую ролю Кроу атрымаў прэмію “Оскар” у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля». Нягледзячы на тое, што стужка была знятая 20 гадоў таму, яна і цяпер глядзіцца вельмі хораша.
Экранізацыя аднайменнай кнігі амерыканскай пісьменніцы Сільвіі Назар, якая прысвечаная жыццю Джона Форбса Нэша, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па эканоміцы.
Стужка распавядае пра няпросты шлях да поспеху і прызнання таленавітага матэматыка, хворага на шызафрэнію. Увагі заслугоўвае не толькі сапраўды ўнікальная гісторыя галоўнага героя, які вымушаны пераадольваць праблемы фактычна ў адзіночку, але і атмасфера, бо фільм здымалі ў вядомых універсітэтах Амерыкі – Гарвардзе і Прынстане.
Асобна варта адзначыць лінію кахання – Алісія, жонка Нэша, заставалася з ім побач нягледзячы ні на што.
Фільм, як і папярэдні, заснаваны на рэальных падзеях. Гісторыя пра тое, як сціплы кіроўца крымінальнага аўтарытэта вырашае заснаваць уласную імперыю, і яму гэта ўдаецца.
Фрэнк Лукас, якога грае ў стужцы Дэнзэл Вашынгтан, – персанаж, вядомы не менш за Пабла Эскабара. На мяжы 60–70-х гадоў ён арганізоўвае буйныя пастаўкі гераіну ў Нью-Ёрк. Лічыцца, што наркотыкі перавозілі на бартах амерыканскіх ВПС разам з целамі забітых у В’етнаме салдатаў. Супрацьстаіць яму непадкупны паліцэйскі Рычы Робертсан – Расэл Кроу, які ў выніку і адпраўляе наркабарона за краты.
Рэальны Лукас атрымаў 70 гадоў турмы з якіх адседзеў толькі пяць – пайшоў на супрацу з праваахоўнікамі. Памёр у мінулым годзе.
Нягледзячы на тое, што многія факты ў фільме ставяцца пад сумнеў, ён, безумоўна, заслугоўвае ўвагі аматараў жанру.
Вельмі адвольная інтэрпрэтацыя Дарэнам Араноўскі кананічнага біблейскага сюжэту пра сусветны патоп.
Гэтую стужку варта паглядзець ужо хаця б дзеля зорнага складу актораў, якія зняліся ў ёй. Кажуць, яна нікога не пакідае абыякавым.
Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!