26 лістапада ў 18.30
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
запрашае на паэтычную вечарыну
“РЫЦАРЫ СУМЛЕННЯ І СВАБОДЫ”
Адам Міцкевіч і Уладзімір Караткевіч. Адзін нарадзіўся ў канцы XVIII стагоддзя, другі ў першай палове ХХ. Паміж імі розніца больш за стагоддзе. Адзін пісаў па-польску, другі па-беларуску. Так склаўся лёс. Іх аб’ядноўвае вялікая любоў да сваёй Айчыны, да сваёй роднай Бацькаўшчыны, яны абодва былі закаханыя ў зямлю пад Белымі крыламі:
Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое:
Не цэнім, маючы, а страцім – залатое –
Шкада, як і красы твае, мой родны краю.
Тугою па табе тут вобраз твой ствараю.
Адам Міцкевіч
Быў. Ёсць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму што сэрца маё распята
За ўсё мільярды двухногіх…
За ўсіх, хто крывёю піша
Ў нязгодзе
З рабства подлай дарогай,
Хто за Край Свой Родны, за ўсе Народы
Паўстане нават на Бога.
Уладзімір Караткевіч
Са ваім імкненнем шчасця, любові, свабоды сваёй краіне яны, сапраўды рыцары сумлення і свабоды:
Час стагоддзі, як касой, сцінае,
Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў.
Ўсё мінае — Гонар не мінае,
Бо народжаны адным сумленнем.
Калі сонца выб’ецца з туману,
Толькі іх і ўспомніць хор народаў,
Воінаў сваіх, святых і зраненых,
Рыцараў сумлення і свабоды.
Верш прысвечаны Уладзімірам Караткевічам выдатнаму празаіку, народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву. Яны ўсе адданыя рацары сваёй краіны.
Адам Міцкевіч памёр ў ноч з 26 на 27 лістапада, а Уладзімір Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада. Нітка жыцця цягнецца далей. Відаць ёсць пэўная повязь паміж гэтымі выдатнымі паэтамі. 26 лістапада – дзень Адама і Уладзіміра.
У адным iнтэрв’ю Уладзімір Акудовіч афарыстычна сказаў: “Уласна кажучы, Уладзiмiр Караткевiч – гэта Адам Мiцкевiч, але ўжо напiсаны па-беларуску… Калi, скажам так, Мiцкевiч перакладаў Беларусь па-польску, то Караткевiч пераклаў Мiцкевiча па-беларуску”.
На вечарыне будуць гучаць “Песні філаматаў і філарэтаў”, вершы, песні на словы Адама Міцкевіча і Уладзіміра Караткевіча ў выкананні паэта, барда Аляксея Жбанава.
Запрашаем ўсіх сапраўдных прыхiльнiкаў двух беларускiх генiяў, якiх звязвае не толькi гэтая дата 26 лiстапада.