Пісьменнік, краязнаўца, журналіст Станіслаў Суднік правёў сустрэчу на тэму “Захаванне культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі” ў Любчанскім замку Навагрудскага раёну Гродзенскай вобласці 6 жніўня.
С. Суднік апавядае: “Сустрэча прайшла лепш, чым можаце падумаць. Калі пабываеш у Любчанскім замку, разумееш адразу ўсю гісторыю ВКЛ. Замак знаходзіцца на беразе Нёману, гэта неверагодна прыгожа. Беларускія замкі немагчыма параўнаць з іншымі. Кожны арыгінальны, кожны нясе свой дух, сваю непараўнальную гісторыю. Наогул, кожны квадратны метр нашай зямлі нясе свой дух, сваю непараўнальную гісторыю”.
На сустрэчы прысутнічала каля 12 студэнтаў БНТУ, якія дзякуючы Івану Пячынскаму (арганізатару рэстаўрацыі Любчанскага замку) прыехалі рэстаўраваць замак.
С. Суднік: “Галоўная задача майго прыезду – гэта пагаварыць і падтрымаць”.
Сустрэча адбылася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Тэгі: Гарадзеншчына, Любча