«Сабакі Еўропы» ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Цяпер афіцыйна

Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» з’явіўся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук Альгерд Бахарэвіч.


158.jpg

«Тым, хто ня верыў, сумняваўся, чакаў доказаў, верыў у свабоду слова і г.д. 

Информационная продукция «Книга «Сабаки Эуропы» авторства Альгерда Бахарэвича» ў сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў РБ. З 17 траўня.

*Рашэньне суду Менскага раёну ад 17 траўня 2022. Подлежіт немедленному ісполненію в соответствіі з 314 стацьёй Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу».

157.jpg

Чытаць па тэме: I wanna be your (euro)dog. Бахарэвіч і прыцемкі Еўропы