Чэмпіён Беларусі напярэдадні правёў першы матч 1/2 фіналу кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Хатняя для «Шахцёра» сустрэча прайшла ў Турцыі на стадыёне «New Sakarya Ataturk Stadium». Матч завяршыўся з лікам 0:0. Агляд гэтай сустрэчы, анонс гульні ў адказ і шанцы беларускага клуба на праход у наступную стадыю турніру чытайце ніжэй.
Фота: pressball.by
Перад матчам
Букмекеры адводзілі ролю фаварыта румынскаму «Клужу». У першым матчы на яго перамогу ў БК Мелбет можна было паставіць па каэфіцыенце парадку 1,8. А на праход румынскага калектыва і ўвогуле давалі ўсяго 1,12.
«Шахцёр» — «Клуж» 0:0
Беларускі клуб падыходзіў да матча на фоне трох перамог запар у чэмпіянаце. У Вышэйшай лізе каманда Ташуева абыграла «Белшыну» 2:1, «Славію» 3:1 і «Слуцк» 2:1.
Сустрэча «Шахцёр» — «Клуж» праходзіла ў роўнай барацьбе. Матч атрымаўся дастаткова сумным. Беларускі клуб рабіў упор на абарону, спрабаваў рабіць вострыя контрвыпады. У самым пачатку гульні такая тактыка ледзь не прынесла свой плён — Плака ўжо на 7-й хвіліне выйшаў 1 на 1 з галкіперам румынскай каманды, але ўдарыў прама ў яго. «Клуж» адказаў на 19-й хвіліне — Буркэ трапіў у штангу. Пасля нядрэннага стартавага адрэзка госці перахапілі ініцыятыву і забралі мяч пад свой кантроль, сталі аказваць больш сур’ёзны ціск на абарону «Шахцёра». Варта адзначыць, што ў першым тайме на полі была бсалютна роўная барацьба, каманды дзейнічалі на нядрэнных хуткасцях.
У другой палове гульні характар матча не змяніўся. «Клуж» стараўся атакаваць, ствараць ціск на вароты суперніка. Атрымлівалася зусім кепска. «Шахцёр» быў засяроджаны на захаванасці тылоў. Тэмп гульні значна знізіўся ў другія 45 хвілін. Абодва бакі як бы казалі сваёй неактыўнай гульнёй, што лік 0:0 іх задавальняе. І калі такая пазіцыя «Клужа» вытлумачальная — усё ж каманда матч у адказ правядзе дома пры лютай падтрымцы трыбун, то пасіўнасць «Шахцёра» і яго нежаданне заручыцца хаця б мінімальнай перавагай складана зразумець.
Анонс матчу ў адказ
Паўторная сустрэча каманд адбудзецца праз тыдзень у Румыніі. «Шахцёру» будзе надзвычай складана разгарнуць супрацьстаянне на сваю карысць — каманда не ў лепшай форме, а супернік з кожным матчам набірае абароты. Прагнозы на спорт таксама схіляюцца да таго, што «Клуж» выйграе другі матч і спакойна пройдзе ў наступную стадыю Лігі канферэнцый. «Шахцёр» у цяперашніх еўракубках паказвае сябе не лепшым чынам — каманда за 3 матчы не забіла ніводнага гола, гуляе ў сумны і баязлівы футбол на 0:0. У гульні ў адказ на выездзе складана будзе разлічваць нават на нічыю — «Клуж» будзе ціснуць і пераможа з розніцай у 1-2 галы.
Партнёрскі матэрыял