• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.11.2018 | Адукацыя Байнэт

Самы вялікі інтэрактыўны ўрок у краіне пройдзе для 1000 беларускіх старшакласнікаў

Другі этап рэспубліканскага конкурсу для вучняў 10-х і 11-х класаў velcom YOUTH пачнецца з самага вялікага ўрока ў краіне. Ужо ў гэтую суботу 24 лістапада першы інтэрактыўны майстар-клас «Майстэрства прэзентацыі»  адначасова аб’яднае старшакласнікаў па ўсёй Беларусі. Ён пройдзе ў самай вялікай зале кінатэатра velcom cinema VOKA. Удзел у майстар-класе прымуць больш за 200 старшакласнікаў школ, гімназій і ліцэяў Мінска, а таксама больш за 800 зарэгістраваных удзельнікаў конкурсу з 236 навучальных устаноў Беларусі.

Тэхнічна самы вялікі ўрок у краіне будзе забяспечаны пры дапамозе прамой трансляцыі майстар-класа праз відэасэрвіс VOKA для зарэгістраваных удзельнікаў праекта. Акрамя таго, усе зацікаўленыя навучэнцы краіны змогуць паглядзець трансляцыю абсалютна бясплатна на канале velcom YOUTH платформы VOKA.

Cацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH праводзіць кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізатараў канферэнцыі TEDxMinsk. Вялікая адукацыйная праграма праекта ўключае серыю майстар-класаў па фарміраванні кампетэнцый у школьнікаў у падрыхтоўцы і правядзенні прэзентацый, аратарскім майстэрстве, майстэрстве лідара. Адметная рыса праекта velcom YOUTH – уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале будзе весціся на беларускай мове.

Майстар-класы пройдуць у кінатэатры velcom cinema сеткі Silver Screen (г. Мінск, вул. П. Мсціслаўца, 11). Спікерам, які правядзе першы вялікі ўрок, стане Дзмітрый Смірноў – спікінг-коуч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы. Да ліку спікераў наступных майстар-класаў далучацца іншыя выбітныя трэнеры і выступоўцы.

На мінулым тыдні арганізацыйны камітэт падвёў вынікі збору заявак ад удзельнікаў конкурсу. Старшакласнікі з усёй краіны прынялі актыўны ўдзел у праекце, а самай актыўнай навучальнай установай у краіне стала 44-я школа г. Віцебска, дзе вырашылі паспрабаваць прапанаваць свае ідэі, каб змяніць свет, амаль 100 вучняў. Агульная геаграфія праекта ахоплівае каля 90 населеных пунктаў краіны – ад сталіцы, абласных і раённых цэнтраў да сельскіх школ і школ-інтэрнатаў. Праект velcom YOUTH стаў па-сапраўднаму агульна-нацыянальным, дайшоў да самых зацікаўленых і матываваных школьнікаў.

«velcom YOUTH мае сваёй мэтай падтрымку беларускай адукацыі, мовы і культуры. А яшчэ гэта выдатная магчымасць для старшакласнікаў рэалізаваць свае ідэі і ініцыятывы. У партнёрстве з міжнародным фарматам TEDх мы імкнёмся даць беларускай моладзі магчымасць прадэманстраваць свае ідэі. А каб школьнікі мелі адпаведны досвед, мы прапануем ім прыняць удзел у серыі воркшопаў, каб умець выступаць і выказваць свае думкі перад вялікай аўдыторыяй», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

Два наступныя майстар-класы «Майстэрства выступлення» і «Майстэрства лідара» будуць праведзеныя ў снежні і студзені. Серыя такіх заняткаў будзе садзейнічаць фарміраванню важных сацыяльных кампетэнцый у школьнікаў, так званых soft skills, а інтэрактыўны характар падачы інфармацыі падчас майстар-класаў зможа стаць выдатным напаўненнем для мерапрыемстваў у канцэпцыі шостага школьнага дня.

У аснове канцэпцыі праекта velcom YOUTH – выкарыстанне сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі: менавіта з іх дапамогай старшакласнікі змогуць наведаць анлайн-воркшопы, прэзентаваць сябе і свае ідэі. Больш падрабязна прачытаць пра вынікі першага этапу і паглядзець спісы зарэгістраваных удзельнікаў конкурсу можна на сайце velcom-youth.by.

На трэцім конкурсным этапе з 20 студзеня па 20 лютага 2019 г. хлопцам і дзяўчатам  неабходна будзе рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па абранай тэме свайго праекта. Відэаролік з прэзентацыяй рэалізаванага праекта і паказам яго значнасці і перспектыўнасці неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #velcomYOUTH і даслаць спасылку на [email protected]

Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з найлепшымі ментарамі. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве [email protected] у маі 2019 года. Усе 10 фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным кірунку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип