Сармацкі партрэт. Перанараджэнне

Партрэт вясёлага рыцара. A.Мікалаеў

Выстава жывапісу “Неасармацкі партрэт” завяршае сваю працу ў Наваполацку ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры (вул.Паркавая, д.1, апошні дзень працы – 15 ліпеня).

У выставе бяруць удзел мастакі Георгій Станковіч, Андрусь Мікалаеў, Павал Васільеў, Вікторыя Штукар, Юлія Гінтэман-Шайкова, Валерый Івашкевіч, Анатоль Зімніцкі.

Сармацкі жывапіс – гэта партрэтны жывапіс. Забыты беларускі жанр. Стылістычныя прыёмы партрэтнага жывапісу характарызуюцца скаванасцю позы, дакладнай перадачай дэталяў адзення і ўпрыгожанняў. Гэта гламур XV–XVII стагоддзяў. Беларуская шляхта рабіла сабе “партфоліё”. У акрэслены гістарычны перыяд ствараліся фамільныя галерэі: напрыклад, Тызенгаўзаў, Тышкевічаў, Радзівілаў.

А адрадзіць традыцыю вырашылі сучасныя беларускія мастакі. Адраджаючы сармацкі жанр, шукаючы новыя формы, каманда зрабіла ўнікальнае спалучэнне пад кодавай назвай “неасармацкі жывапіс”.

Кубізм, супрэматызм, абстракцыянізм, не забываючыся на рэалізм. Не проста статычныя партрэты, а з эмоцыяй, з сюжэтам. З карцінаў глядзяць касіянеры, гладыятары і нават людзі не шляхецкага паходжання, якіх дагэтуль у сармацкім жывапісе не было. А калі гэта яшчэ і ў рамах-скрыжавінах (рамы ставяцца ўнахлёст, як раней, гістарычна) – радуйся беларус, твая культура адрадзілася!

Выстава праходзіць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

На фота карціна A.Мікалаева “Партрэт вясёлага рыцара”.

Тэгі: