Конь у жыцці шляхціча. Новы выпуск відэапраекта «Сармат» пра шляхецкую культуру

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.


Васіль Калач у відэапраекце "Сармат"

Без каня цяжка сабе ўявіць шляхціча: гэта верны сябар на вайне, падчас палявання і адпачынку. Пра коней складалі песні, ім давалі імёны, шанавалі, аплаквалі ў выпадку гібелі. Пра конегадоўлю пісалі кнігі, а маленькага шляхцюка саджалі на каня ў 4-5 гадоў!

Чаму конь вылучаўся сярод жывёлаў шляхецкага маёнтка? Чаму меў такое значэнне ў гісторыі? Калі і куды знікла гэтая культура?


Папярэднія выпускі гістрачынага серыяла «Сармат» глядзіце па спасылцы.

Глядзіце гістарычны цыкл «Сармат», дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах пад відэа, дасылайце нам свае прапановы і ідэі для наступных выпускаў на электронную пошту thebudzma@gmail.com або ў тэлеграм-бот @BudzmaSuviaz_Bot.