Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
«Пан», «Вашасць», «Пан-Брат», «Васпанна»... Як шляхта ветліва звярталася да роўных сабе? Чаму слова «прыяцель» было крыўдным? Як гучалі фамільярныя і ласкавыя звароты? Якімі словамі можна было абразіць іншага ў 16-18 стст. і што б табе за гэта было? Слова «спадар» — гісторыя або новатвор? Распавядаем пра ветлівыя і няветлівыя звароты беларускай шляхты.