Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
Адкуль у шляхты «залатыя вольнасці», і як яна стала недатыкальнай? Ці было права «ліберум вета» абсалютным? Чаму кароль не мог сам прымаць рашэнні пра вайну і падаткі? Да чаго тут Генрык Валуа? Як у Полацку 25 год не маглі абраць ваяводу? Як краіна стала закладніцай прынцыпу неабмежаванай «свабоды»?