Выступы Алеся Пашкевіча і Васіля Якавенкі ў санаторыях Беларусі

5 верасня сустрэчы з пісьменнікамі пройдуць у в. Ждановічы Мінскага раёну Мінскай вобласці.
Першы выступ адбудзецца ў санаторыі “Крыніца” ў 16.00, далей пісьменнікі наведаюць санаторый “Беларусачка”, дзе распачнуць выступ у 18.00.

6 верасня пісьменнікі правядуць шэраг сустрэч у санаторыях Нацыянальнага парку возера Нарач. Гэтыя выступы будуць аздобленыя музыкай беларускага барда Уладзіміра Плясанава.
Санаторый “Белая Русь” прыме выступоўцаў у 15.00, у санаторыі “Сосны” імпрэза распачнецца ў 17.00, а санаторый “Спадарожнік” будзе рады пабачыць творцаў у 19.00.

Імпрэзы адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,