На канале анлайн-канцэртаў «Сепультура Alive» выступіць Irdorath

23 красавіка на канале «Сепультура Alive» гурт Irdorath выступіць са сваім містычным шоў.

Afiša

Музыканты пакажуць новую праграму Bestiarium і гэта будзе проста фантастычна! Чаму? Таму што кожны выступ гурта — сапраўдная магія і чарадзейства. А яшчэ таму што новы альбом прысвечаны беларускім міфічным істотам. Гэта будзе сапраўдны эксклюзіў: сёлета гурт плануе толькі сем канцэртаў, а анлайн-шоў на Сепультуры Alive стане восьмым.

Далучайцеся да трансляцыі 23 красавіка ў 20:00 (Менск) па спасылцы.

Нагадаем, што «Сепультура Alive» — праект без фінансавання, таму народнае міністэрства прапануе сваім чальцам падтрымаць яго данатамі і даць магчымасць сабе і людзям унутры Беларусі прысутнічаць на гэтых імпрэзах, няхай пакуль толькі анлайн.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць