У Мінску адбудзецца выстава Марка Шагала

10.06.2022 Афіша

10 чэрвеня, то бок сёння, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца выстава «Шагал. La Bible».


000.jpg

Тут можна пабачыць 64 літаграфіі Шагала, створаныя як ілюстрацыі да Старога Запавету. Спецыяльна для гэтай серыі твораў мастак і авалодаў тэхнікай літаграфіі.

24 працы з серыі «Вокны Іерусаліма», таксама ўключаныя ў экспазіцыю, з’яўляюцца эскізамі вітражоў для сінагогі пры шпіталі ў Іерусаліме.

Працы суправаджаюцца біблейскімі тэкстамі, якія апісваюць кожны асобны сюжэт — гэта дазволіць глыбей зразумець адлюстраванне біблейскіх сюжэтаў у творчасці Марка Шагала.

Выстава традыцыйна прадстаўляе і работы беларускіх аўтараў — іх творчасць дапоўніць асноўную экспазіцыю.

Выстава працуе па 28 жніўня.

Сачыце за падзеямі ў вашым горадзе праз наш тэлеграм-бот.