Сацыёлага і кандыдата навук Аксану Шэлест арыштавалі на 15 сутак

Пра гэта паведамляе прысвечаная Уладзіміру Мацкевічу старонка ў Фэйсбук.


205.jpg

Нагадаем, у Мінску 29 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі сацыёлага і кандыдата навук Аксану Шэлест разам з архітэктарам і ўрбаністам Кірылам Мальцавым. Сёння над імі прайшлі суды. Іх абвінавацілі паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыі).

Суд арыштаваў Аксану на 15 сутак, а Кірыла — на 13 сутак. Цяпер яны знаходзяцца на Акрэсціна.