Школа Адміністравання публічных мерапрыемстваў ад Human Constanta

Каманда праваабарончай арганізацыі Human Constanta хоча падзяліцца з табой сваімі ведамі і вопытам па адміністраванні асветніцкіх і адукацыйных праграм!


Усяго за 3 аднадзённыя семінары мы распавядзем аб нефармальнай адукацыі і тэхнічнай падрыхтоўцы публічных івентаў.

Для каго?

·         калі цябе цікавіць нефармальная адукацыя і падыход, заснаваны на правах чалавека;

·         ты ўжо дапамагаеш з арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемстваў для некамерцыйных арганізацый альбо плануеш гэта рабіць;

·         табе важна зразумець, як адбываецца магічны працэс падрыхтоўкі мерапрыемстваў.

Калі гэта пра цябе — значыцца табе сюды!

Запрашаем прыняць удзел у ўнікальнай (на самой справе, мы шмат у каго запытваліся) Школе Адміністравання ад Human Constanta, у рамках якой ты зможаш даведацца пра:

·         нефармальную адукацыю: стандарты і прынцыпы;

·         асаблівасці адукацыі ў сферы правоў чалавека;

·         арганізатарскія і менеджарскія веды і навыкі для правядзення публічных (і не толькі) мерапрыемстваў;

·         паспяховыя практыкі і факапы;

·         пры чым тут інклюзіўнасць, экалагічнасць, персанальныя дадзеныя і падыход, заснаваны на правах чалавека.

Школа будзе складацца з трох сесій па нядзелях (28 красавіка, 5 і 12 траўня, з 11:00 да 17:00), падчас якіх разам з трэнерамі і трэнеркамі вы атрымаеце патрэбную інфармацыю ў інтэрактыўнай форме ды з ухілам на практычныя аспекты. А яшчэ будзе хатняе заданне і магчымасць патрэніравацца.

Мы гатовыя пакрываць транспартныя выдаткі па праездзе ўдзельнікаў і ўдзельніц з іншых гарадоў у Менск.

Як падавацца?

Запаўняй анкету да 22 красавіка ўключна, 23-га мы паведамім пра вынікі адбору.

Бонус: пры паспяховым праходжанні курсу мы выдадзім сертыфікат і прамяні дабрыні.

Паводле прэс-рэлізу