Цэнтр новых ідэй запрашае на Школу маладых рэфарматараў

10.07.2019 Адукацыя

Цэнтр новых ідэй запрашае на Школу маладых рэфарматараў -  пяць дзён навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі навыкамі, патрэбнымі для рэфармавання Беларусі.


Калі і дзе: з 12 па 16 жніўня пад Мінскам

Каго шукаем:

  • амбітных студэнтаў альбо выпускнікоў універсітэтаў ва ўзросце 18 - 25 гадоў

  • з дасягненнямі ў навучанні, грамадскай або прафесійнай дзейнасці

  • якія жадаюць паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі

  • хацелі б зладзіць адукацыйную падзею ў сваёй супольнасці цягам месяца пасля заканчэння Летняй школы

Умовы ўдзелу:

Цэнтр новых ідэй цалкам пакрывае кошт удзелу ў летняй школе. Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на конкурснай аснове паводле заяўкі і сумоўя. Па выніках летняй школы найлепшыя ўдзельнікі будуць мець магчымасць прайсці стажыроўку ў Цэнтры новых ідэй і партнёрскіх арганізацыях.

Як падацца:


Падаць заўяку можна па спасылцы: https://bit.ly/2FLWYLs  
Дэдлайн падачы заявак — 20 ліпеня.

Па пытаннях можна пісаць на ideaby.org@gmail.com, тэма ліста "Школа маладых рэфарматараў".

Паводле прэс-рэлізу