Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы

Сёння свой дзень народзінаў святкуе беларускі пісьменнік, паэт і мастак Уладзімір Адамчык, які больш вядомы пад псеўданімам Адам Глобус. Галоўнаму хамелеону айчыннага прыгожага пісьменства стукнула 65 гадоў! Прапануем з гэтай нагоды топ-7 кніг ад гэтага цудоўнага аўтара, які ў адной асобе адлюстроўвае цэлы пласт сучаснай беларускай культуры.


«Дамавікамерон» (1994)

Aryhinalnaja vokładka pieršaha vydańnia

Арыгінальная вокладка першага выдання

Ці не самая вядомая кніга Глобуса, якая была напісана ў першыя гады Незалежнасці. Стваралася яна адразу ў 3 гарадах, якія маюць наўпроставае дачыненне да беларускай культурніцкай прасторы — пісалася ў Мінску, рэдагавалася ў Вільні, фізічна была выдадзена ў Беластоку. 

«Дамавікамерон» — гэта даволі цікавае, а месцамі вельмі эпатажнае асарці з кароткіх гісторый пра розных нячысцікаў. Ніякага дзіва ў тым, што аўтар абраў у якасці герояў розных містычных істотаў, няма. Беларусь заўжды была вядомая сваім наваротам да паганскіх традыцый, а ў тыя часы Дзяды святкаваліся на дзяржаўным узроўні. 

Адметным момантам ёсць таксама афармленне кнігі — Глобус-мастак стварыў пазнавальны стыль, які працягвае выкарыстоўваць і цяпер. А ягоным шрыфтам час ад часу нават карыстаюцца іншыя творцы. 

Усе дамавікамероны пад адной вокладкай тут.

«Толькі не гавары маёй маме» (1995) 

Vokładka

У першыя гады незалежнасці малады аўтар, які пачынаў пісаць яшчэ пры сконе Савецкага Саюза, узваліў на сябе амбітную ношу — стварыць у беларускай літаратуры тое, чаго ёй бракавала. Адна з такіх табуяваных тэм — сэкс. 

Сваю скандальную рэпутацыю пісьменнік здабыў дзякуючы ў тым ліку і гэтай кнізе з такой правакатыўнай назвай. Мяшаючы праўду з выдумкай, успаміны з прымроеным, Адам Глобус стварыў цудоўны партрэт сталення асобы. 

Ужо з адной назвы зразумела, што гаворка ў гэтым зборніку прозы пойдзе аб тым, што не прынята абмяркоўваць уголас. Ад моманту выхаду кніга карысталася чытацкім поспехам і шмат разоў перавыдавалася. 

Спампаваць кнігу «Толькі не гавары маёй маме».

«Койданава» (1997)

Vokładka

Адам Глобус з’явіўся на свет у Койданаве, дзе тады жыла сям’я Вячаслава і Ніны Адамчыкаў. Таму няма ніякага дзіва, што адну са сваіх кнігаў ён прысвяціў роднаму гораду. Паводле самога аўтара, натхняўся ён пры яе напісанні «Дублінцамі» Джэймса Джойса.

Кніга, як і папярэднія, атрымала рэзананс і выклікала скандал. Бо некаторыя з койданаўцаў пазналі ў апісаных персанажах саміх сябе ды абурыліся. Але насамрэч злаваць няма чаго — аўтар хай сабе і без прыўкрас, але з відавочнай любоўю выводзіць калектыўны партрэт з жыцця невялікага горада. 

Спампаваць кнігу «Койданава».

«Новае неба» (2009)

Калі раптам не ведалі — тэкст песні «На станцыі Койданава», які выконваў легендарны беларускі гурт «Бонда», напісаў таксама Адам Глобус. І гэта не адзіная такая спроба — у свой час паэт напісаў цэлы корпус тэкстаў для гурта Касі Камоцкай.


А ў 2009 годзе свет пабачыў адмысловы зборнік паэзіі, якія так і называецца «Новае неба». 

Спампаваць кнігу «Новае Неба».

  «Сшыткі» (2003)

Vokładka

Адам Глобус любіць вандраваць па свеце, а свае ўражанні ад паездак вельмі дэталёва занатоўвае, збірае і потым выдае. Зборнік травелогаў «Сшыткі», дзе сабраныя ўражанні ад тых паездак, з’яўляецца вельмі добрым дакументам эпохі. 

Ён дазваляе глянуць на блізкі і далёкі свет чалавеку, які далёка не заўжды меў магчымасць самому наведаць тую ж Барселону. Кніга ўбачыла свет 20 гадоў таму, а тэксты пісаліся яшчэ раней. Беларусы ў той час толькі-толькі пачыналі масава адкрываць для сябе Захад, які да гэтага дзесяцігоддзямі быў за жалезнай заслонай. 

У сваіх нататках Адам Глобус максімальна шчыры і адкрыты, часам нават празмерна. Ён не хавае таго, што любіць жыццё, пры чым жыццё добрае. Ад чытання гэтых допісаў разбірае хутчэй гонар, чым зайздрасць — калі ў аднаго беларуса ўдалося, чаму не ўдасца ў іншых? 

Спампаваць зборнік «Сшыткі».

«Сям’я» (2017)

Самы «доўгаграючы» раман пісьменніка, які ўсё яшчэ пішацца. У ім аўтар зноў жа без прыўкрас распавядае пра сябе і сваю сям’ю. У кнізе мы бачым ягонага бацьку — пісьменніка Вячаслава Адамчыка, маці, брата, дачку і іншых родзічаў. 

«Дом» (2004)

Першая варыяцыя гэтай кнігі называлася «Дом», і пабачыла свет яна ў 2004 годзе ў выдавецтве Ігара Логвінава. Прэзентацыя адбывалася ў Доме літаратара з удзелам гурта N.R.M., які ў той час быў на піку сваёй славы. Нягледзячы на тое, што кнігу прэзентавалі ў сярэдзіне лета, зала пісьменніцкага храма была набітая бітком. 

Vokładka

Адна з цікавых адметнасцяў Адама Глобуса — пісанне партрэтаў сучаснікаў. Глобус быў знаёмы з Уладзімірам Караткевічам, Максімам Танкам, Янкам Брылём, Анатолем Сысам ды іншымі творцамі з пакалення «Тутэйшых». 

Даволі цікавыя вобразы вядомых і не вельмі паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў і музыкаў можам сустрэць у розных ягоных кнігах, назвых якіх гавораць самі за сябе — «Партрэты», «Імёны», «Рысы». Што казаць, калі яшчэ чвэрць стагоддзя таму Адам Глобус зрабіў адзін з самых цікавых нумароў часопіса «Arche», які прысвяціў самому сабе. 

Спампаваць кнігу «Дом».

Спампаваць кнігу «Сям’я».

Vokładka časopisa «Arche», pryśviečanaha Adamu Hłobusu
Вокладка часопіса «Arche», прысвечанага Адаму Глобусу

Віншуем шаноўнага творцу і жадаем творчага і жыццёвага даўгалецця! 

Budzma.org

Чытайце яшчэ:

Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Адам Глобус пра самога сябе