Шоў беларушчыны ў вёсцы Дворышча

16 лістапада ў в.Дворышча Дзяржынскага раёна прайшло Шоў беларушчыны для наведавальнікаў мясцовага Дома культуры. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства была музычная віктарына, якая ўключала як класічныя, так і сучасныя творы беларускіх выканаўцаў. Мерапрыемства падарыла добры настрой і шмат пазітыўных эмоцый. Самыя актыўныя ўдзельнікін атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.