Стужка Юрыя Сямашкі была прадстаўлена ў конкурснай праграме кінафестывалю Berlinale — аднаго з найважнейшых фестываляў у свеце. Яна нават атрымала прыз чытацкага журы Tagesspiegel, піша sekktor.online.
Вячаслаў Кміт у фільме «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» / Belarusian filmmakers network
Галоўны герой фільма — 25-гадовы музыкант Фёдар Озераў (Вячаслаў Кміць). Ён вырашае сабраць гурт у момант, калі свет апынаецца на парозе глабальнай катастрофы. Ягоныя пошукі музыкаў — гэта абсурднае падарожжа сярод эксцэнтрычных персанажаў. А яго галоўная мэта — страчаны світар у рамонках, які ён лічыць крыніцай свайго натхнення.
У другарадных ролях і эпізодах зняліся акцёры і музыкі Павел Гарадніцкі і Міхаіл Зуй, а таксама акцёры «Тутэйшага тэатра». Той самы світар з рамонкамі для фільма стварыла мастачка па касцюмах і дызайнерка Анастасія Рябова.
Паглядзець фільм анлайн можна на сайце Nowe Horyzonty. Доступ да прагляду каштуе 22 злотых.