Шоў Беларушчыны адбылося ў пасёлку Бальшавік

5 чэрвеня ў сярэдняй школе п. Бальшавік Мінскага раёна, адбылося Шоў Беларушчыны для дзяцей, якія наведваюць школьны лагер. Нягледзячы на невялікі ўзрост, школьнікі з задавальненнем адказвалі на пытанні, а таксама праявілі добры ўзровень ведаў па самых розных пытаннях, прысвечаных гісторыі, культуры і спорту роднай краіны.

Актыўныя ўдзельнікі праграмы атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.

 

 

 

Тэгі: