Шоў Беларушчыны ідзе ў лета пасля плённага траўня

Праграма “Шоу Беларушчыны” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” упэўнена крочыць па краіне і набывае новых шматлікіх аматараў – дзетак і іх бацькоў.

У траўні Шоу з поспехам прайшло:
10 траўня ў СШ №136 горада Мінска, дзе разам з наборамі паштовак, дыскаў і торбачак дзеткі маглі атрымаць і нумары часопісу “Дзеяслоў”.
21 траўня ў ЦТДіМ “Эўрыка” для ўдзельнікаў свята двара.
А ў канцы месяца, 28-га, Шоу завітала ў парк Дзяржынска на раённы конкурс талентаў для дзетак.

Гэтак жа актыўна – у плённай і руплівай працы – сустрэла Шоў і лета. Месцам сустрэчы 1 чэрвеня стаў парк адпачынку “Якуцкія горы”, дзе Шоу беларушчыны было прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства было тое, што яно адбывалася на вольным паветры і было разлічанае на дзяцей, якія прыехалі на адпачынак. Дзеці адразу зацікавіліся віктарынай і з ахвотай адказвалі на пытанні. Змест віктарыны быў дапоўнены з улікам таго, што праграма адбывалася ў дзень абароны дзяцей і ў “Якуцкіх гарах”. У праграме прысутнічалі новыя пытанні: пра найвышэйшую пункт Беларусі, які знаходзіцца блізка ад Якут у в. Скірмантава, і некалькі пытанняў пра Міжнародны дзень абароны дзяцей. Праграма “Шоу беларушчыны” і падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” спадабаліся дзецям і іх бацькам.

Тэгі: