“Шоў беларушчыны” набыло рысы ток-шоў

s6004477

“Шоў беларушчыны” было праведзенае ў СШ № 2 г. Барысава 2 снежня.

Праграма праводзілася на святкаванні 35-годдзя школы.

s6004470

У святочна ўпрыгожанай зале прысутнічалі вучні 6–8 класаў, каля 150 чалавек. Упершыню “Шоў беларушчыны” набыло рысы ток-шоў, дзе былі не толькі каманды ўдзельнікаў, але і гледачы, якія таксама актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне.

За падлікам балаў сачыла паважанае журы, у склад якога ўваходзілі педагог-псіхолаг Е.В.Грыбоўская, педагог-арганізатар В.В.Маталыга, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Н.В.Паўлавец, а таксама кіраўнік праграмы “Шоў беларушчыны” Кірыла Шык.

Педагог-псіхолаг Е.В.Грыбоўская адзначыла высокі ўзровень арганізацыі шоў і карыснасць правядзення такой віктарыны для моладзі.

s6004472

Вядучая праграмы Святлана Каменданчык: “Мне вельмі прыемна, што дзеці правільна адказалі амаль на ўсе пытанні. Спадабалася і тое, што цягам усёй праграмы гледачы актыўна ўдзельнічалі ў брэйн-рынгу, тым самым “зарабляючы” сабе балы”.

Кірыла Шык: “Адміністрацыя школы выказала падзяку агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой праходзіла віктарына, за падтрымку, а таксама за стыльныя падарункі, якія вельмі спадабаліся ўдзельнікам”.

Тэгі: