28 і 29 кастрычніка 2013 года ў ЦТДіМ “Эўрыка” г. Мінска прайшлі Шоў Беларушчыны для дзяцей, якія наведваюць лагер. Адметнасцю дадзеных мерапрыемстваў былі дадатковыя пытанні, прысвечаныя беларускім тэатральным дзеячам. Шоў Беларушчыны спадабалася усім удзельнікам, што было бачна па іх настроі. Лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.
31 кастрычніка Шоў Беларушчыны адбыліся у гімназіі №1 г. Барысава для 2 і 3-га атрадаў школьнага лагера. Улічваючы малы ўзрост удзельнікаў праграмы, пытанні віктарыны былі спрошчаны. Дзеці з энтузіазмам успрынялі мерапрыемства, што было падкрэслена апладысментамі і добрым настроем. Па заканчэнні лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.