“Шоў Беларушчыны” ў Мінску

7 кастрычніка ў сярэдняй школе № 62 г. Мінска  адбылася адукацыйная праграма “Шоў Беларушчыны” для 7 “А” і “Б” класаў. Мерапрыемствы прайшлі ў цёплай творчай атмасферы. Вучні з захапленнем адказвалі на пытанні віктарыны. Лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі”.

 

 

Не менш цікава прайшло Шоў Беларушчыны і для сяброў гісторыка –патрыятычнага клуба “Пэчварк” ЦТДМ “Эўрыка” г. Мінска. Нягледзячы на невялікую колькасць узельнікаў, праграма прайшла на добрым узроўні. Кожны атрымаў падарунак ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі”.