Шоў Беларушчыны ў МІнску і Барысаве

15 чэрвеня ў ЦДАіМ “Маяк” г. Мінска адбылося Шоў Беларушчыны для ўдзельнікаў і педагогаў  гуртка “Гістарычны танец”. Нягледзячы на даждлівае надвор’е мерапрыемства пакінула цёплае ўражанне і шмат станоўчых эмоцый. Кожны атрымаў падарунак ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.

шбм1

17 чэрвеня ў гімназіі №1 г. Барысава адбыліся Шоў Беларушчыны для дзяцей, якія наведваюць школьны летнік. Праграма праходзіла ў два этапы, спачатку для дзяцей першага атрада, а затым для другога. Адметнасцю дадзеных мерапрыемстваў было тое, што ўзрост удзельнікаў не прывышаў 12 гадоў. Шоў Беларушчыны пакінулі прыемныя ўражанні ў вучняў і настаўнікаў. Лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.

шбб4