• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.09.2023 | Культура Музыка Гітара Мулявіна

Што паслухаць, калі наперадзе восень

Паміж тым, як восеньская дэпрэсія яшчэ не цісне на плечы, але стужка навінаў ужо нагадвае выраз «мы спадзяваліся, што дасягнулі дна, пакуль знізу не пагрукалі», адзіным ратаваннем была і застаецца музыка. Менавіта таму рубрыка «Гітара Мулявіна» зноў тут! Распавядзем, чаму настальгія па доме — гэта абсалютна нармалёва, як трэба (ці не) сябраваць і знойдзем плюсы ў гэтым леце, якое лепш запомніць, бо іншага такога ўжо не будзе. Лэтсгоў!


гітара Мулявіна

Так, не дома, бо дом з намі

Чытае ў сваёй новай песні артыст пад псеўданімам Вектар. Свой творчы шлях ён пачынаў яшчэ ў Мінску, але цяпер жыве ў Варшаве. Агульны настрой яго трэка вабіць цеплынёй і ўтульнасцю, але за меладычным вайбам не забываемся на тэкст, які поўніца сумотай і настальгіяй па таму, што завецца «домам».

Вектар - Мой дом

Выканаўца ў лепшай манеры паэтаў срэбнага веку апісвае не толькі свае пачуцці ў горадзе, але і сам горад у сабе, часам зрываючыся на роспач, унутранныя змаганні і, як вынік, пошукі новага напрамку. Горад, які з’яўляецца сімвалам дому, ён пры гэтым не перастае любіць і канешне ж верыць, што ім наканавана пабачыцца яшчэ як мінімум раз.

Нягледзячы на трэнд тыповых эмігранцкіх песень апошнім часам, гэты сінгл успрымаецца набагата лягчэй, чым тыя, што нядаўна выдалі калегі па цэху з гурта Liebonik ці беларускамоўны рэпер Mandzik.

Keep calm, я ж проста сябар

Беларуская поп-музыка ўсё больш і больш вярбуе слухачоў у свае шэрагі апошнім часам. Ужо не адзін раз пісаў аб гэтым, але не спынюся здзіўляцца таму, як растуць новыя артысты і наколькі якасны прадукт яны могуць рабіць. І гэта не лакальны штуршок у бок лепшага, а вялікі крок на шляху да фармавання індустрыі.

Невіка

Песня «Лепшы сябар» спявачкі Neviki уражвае тым, наколькі мэтанакіравана б’е ў агульначалавечы боль — сяброўства з прысмакам недастасункаў. Думаю, для многіх знаёмая сітуацыя, і калі не, то вы абсалютна шчаслівы чалавек. Можна адзначыць і тое, што артыстка ад песні да песні пакрысе знаходзіць свой гук, вобраз і цяпер, падаецца, яшчэ і фарміруе фірмовы стыль. Па музычных складніках кампазіцыя не саступае свайму тэксту, і адчуваецца, што прадакшан больш чым грунтоўны. Калі хтосьці запытае, ці ставіў я гэты трэк на рэпіт, я без сумневаў адкажу «так, было!», хоць з трэкамі гэтай спявачкі ў мяне даволі нацягнутыя стасункі. На мой погляд, гэта адна з найлепшых песень пра тое, як не трэба сябраваць. Будзьце шчырымі адно з адным, ну калі ласка...

Вы бачыце ўпершыню нас, хіба не?

Усё новае — гэта добра забытае старое. У беларускай музыцы гэта, бадай, ці не найлепшая формула. Узгадаем хаця б шматлікія рэміксы на спеў «Купалінка» і адаптацыі вершаў беларускіх класікаў пад фармат песняў.

Бачу ўпершыню

«Давай запомнім наша лета» — дастаткова стары трэк, які гурт вырашыў перавыдаць напрыканцы лета. Сам гурт «Бачу ўпершыню» існуе з 2013 года і складаецца з Уладзіслава Лепяшынскага — былога фронтмена гурта «Лепшы квас», а таксама паэта пад псеўданімам Алесь Сьнег.

Хлопцы ствараюць выдатную сінергію, дапаўняючы адзін аднаго, як у музычным плане, так і ў тэкстах. У песні ёсць месца і рэчытатыву, і меладычнаму прыпеву, які разліваецца спакойным і мяккім сумам па сыходзячым леце. І хоць трэку не хапае больш глыбокага прадакшану, але ён можа быць выдатным дапаўненнем да цёплых восеньскіх шпацыраў увечары.

Хатні Томпсан, budzma. org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип