• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.11.2022 | Грамадства

Што такое псіхалагічная яма і як з яе выбрацца?

Алесь Тодараў на budzma.org разбіраецца з тым, што такое псіхалагічная яма, чаму ў яе трапляюць і як паспяхова справіцца з гэтай цяжкай сітуацыяй. 


266.jpg
Крыніца: delovoymir.biz

Псіхалагічная яма — гэта такі псіхаэмацыйны стан, які ўзнікае падчас жыццёвых цяжкасцяў. Яе феномен суправаджаецца адной важнай прыкметай: сутыкнуўшыся з цяжкасцямі ў нейкі момант, вы пачынаеце усведамляць, што любыя вашыя дзеянні абсалютна ніяк не змяняюць сітуацыю ў лепшы бок.

Што гэтаму папярэднічае? 

Наш мозг — неверагодна эфектыўны орган. Ён увесь час імкнецца мінімізаваць тую энергію, што мы затрачваем, каб нешта зрабіць. Для гэтага ён пераводзіць шматлікія разумовыя працэсы ў аўтаматычны рэжым, які мы нават не ўсведамляем. Такім чынам фармуюцца шаблоны мыслення.

З пункту гледжання эканоміі энергіі гэта даволі выгодны механізм. Але вось з пункту гледжання псіхаэмацыйнага стану і прадуктыўнасці — не надта. Бо галоўным прыярытэтам для нашага мозгу заўсёды з’яўляецца наша бяспека, а не дабрабыт ці шчасце.

Рэч у тым, што большая частка тых шаблонаў мыслення і паводзін, якімі мы кіруемся па жыцці, фармуюцца ў даволі раннім узросце. Трывалыя нейронныя сувязі з’яўляюцца, калі мы яшчэ зусім малыя. Але з часам яны губляюць сваю актуальнасць, перастаюць прыносіць карысць, а парой ад іх толькі адна шкода. 

Напрыклад, калі доўгі час дзіцёнку казаць, што ён ні на што не здатны, то ён можа ў гэта паверыць. І ўжо ў юнацтве абыякавасць можа стаць жыццёвым патэрнам, які будзе дзейнічаць і ў дарослым жыцці. Пры гэтым ні само перакананне аб няздольнасці, ні думкі, якія з яго нараджаюцца, чалавек можа нават і не ўсведамляць. Бо для яго гэта будзе ўжо базавай устаноўкай, завядзёнкай. 

З такім раскладам абсалютна не дзіва, што пры сутыкненні з цяжкасцямі на сваім жыццёвым шляху такі чалавек або імкнуцца іх унікаць, або непаспяхова вырашаць, што ў выніку і можа прывесці да псіхалагічнай ямы.

Чаму ў ёй аказваюцца?

265.jpg
Крыніца: ru.freepik.com

Жыццё — рэч складаная для ўсіх без вынятку. Нават у самых уплывовых і паспяховых людзей здараюцца тыя ж цяжкасці, што і ў кожнага з нас, а бывае яшчэ і горай. І нават тады, калі здаецца, што ўжо край, выйсця зусім няма, многія людзі застаюца шчаслівымі, або прынамсі захоўваюць спакой і раўнавагу. Каб так было, трэба памятаць: не бывае высокіх узлётаў без балючых падзенняў.

Рана ці позна, але кожны зведае горкі смак расчаравання. І для ўсіх гэтае расчараванне сваё: хтосьці расчароўваецца ў каханым чалавеку ці сям’і, нехта ў сябрах ці адзінадумцах, камусьці робіца абыякавай праца ці справа ўсяго жыцця. У такім выпадку важна разумець, што людзі і сітуацыі былі патрэбныя вам найперш для атрымання каштоўнага жыццёвага досведу, а не для пакут. 

Змяніць мінулае нельга, але гэта не значыць, што ад яго залежыць будучыня. Тое, што вы пацярпелі ў нечым няўдачу, зусім не азначае, што так будзе заўжды. У гэтым сэнсе людзі падзяляюцца на два тыпы: адны глядзяць на тых, хто дабіўся поспеху, зайздросцяць і думаюць: чаму яны? Чаму не я? Другія разважаюць іначай: калі яны змаглі, чаму не атрымаецца і ў мяне?

Што рабіць, калі ўжо ў яме? 

264.jpg
Крыніца: ladyelena.ru

Усвядоміўшы, што вы ў псіхалагічнай яме, згадайце найперш старую добрую прымаўку: «калі вы раптам апынуліся на дне, проста перастаньце капаць». 

Каб неяк пераадолець гэтую сітуацыю, стаўце перад сабой самую простую і выканальную задачу: не рабіць яшчэ горш. Па вялікім рахунку ў вас ёсць 2 варыянты далейшага развіцця падзей:

Першы — здацца ды кінуць пачатую справу. 

Другі — свядома зрабіць яшчэ некалькі цяжкіх крокаў, выбрацца з ямы і рухацца далей.

5 крокаў выйсця:

1. Прызнайцеся сабе, што вы трапілі ў яму. Не прыдумляйце сабе ніякіх апраўданняў.

2. Рэзка змяніце карцінку. Напрыклад, пабывайце у тых месцах, дзе вы яшчэ ніколі не былі.

3. Пагаварыце з тымі, хто быў ужо ў падобнай сітуацыі. Яны падзеляцца сваім досведам і дадуць парады.

4. Паразважайце і высветліце, што менавіта прывяло вас да гэтай сітуацыі. Людзі, звычкі, лад жыцця — ад усяго давядзецца пазбавіцца, калі яно робіць вам толькі горш.

5. Набярыцеся сіл і працуйце над выхадам з сітуацыі. Найлепш гэта рабіць пры падтрымцы блізкіх ці неабыякавых да вашага жыцця людзей.


Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип