Што такое патрыятызм?

 24 лютага адбылася сустрэча з паэтэсай Верай Буланда ў СШ № 97 горада Мінска, а 25 лютага – з выхаванцамі Пліскай СШ Смалявіцкага раёна.

DSC_0021Што такое патрыятызм, як мы павінны адносіцца да Радзімы, да мовы, культуры – гэтыя і шмат якія яшчэ пытанні абмяркоўваліся з вучнямі СШ № 97 і выхаванцамі Пліскай СШ Смалявіцкага раёна. Вучаніца Пліскай СШ Крысціна прачытала верш Веры Буланда “І мы вайну перажылі…” Неўпрыкмет гутарка была скіравана да тэмы мінулай вайны, яе герояў, спадарыня Вера распавяла пра сваіх аднавяскоўцаў і сваякоў, якія перажылі блакаду на вядомым у гісторыі Макаўскім полі, пра тое, што ў кнізе “Я з вогненнай вёскі” адлюстраваны ўспаміны землякоў. А ў Хатыні пазначана вёска Мсціж, якая таксама была сведкам пажару, у якім згарэлі мужчыны тадышняга сельсавета.

DSC_0026Распавядала пра край свой найпрыгожы, дзе калі-нікалі ў статак забягаліся маленькія зубраняты, а мядзведзь, наеўшыся мёду з бабуліных вулляў, адпачываў на пляскатым камні, які служыў ганкам каля хаты. Возера, лес, бярозкі родныя ўздоўж шашэйкі, якая ўжо некалькі гадоў схавана пад асфальтам, буслы над хатамі, ластаўкі пад стрэхамі нагадваюць пра дзяцінства і юнацтва, і з кожным годам становяцца ўсё даражэй і мілей:

Спяшаюся да каласоў у полі

І да маіх прыціхлых трох бяроз,

Да той пяшчотнай і далёкай волі,

DSC_0028

Да радасці маёй і першых слёз.

Бягу ізноў насустрач пазаранку,

Купаю ногі босыя ў расе,

І бачу маму, як заўжды, на ганку,

І сёстры дома, і браточкі ўсе.

 

І што знаёма, і з дзяцінства блізка,

DSC_0031

Паўторыцца праз радасны ўспамін

Ад той агульнай плеценай калыскі

Да свежа-жоўтых і старых магіл….

 

Вучні таксама цікавіліся, якія любімыя паэты, пісьменнікі ў госці. Сярод многіх паэтэса назвала П. Панчанку, У. Караткевіча, В. Быкава, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, В. Коўтун, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча і інш.

Ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” актыўныя вучні атрымалі падарункі: паштоўкі “Мы – адметныя”, дыскі з цікавосткамі, торбачкі і майкі.

IMG_1559

IMG_1560

IMG_1565

IMG_1567

 

Тэгі: