• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
14.01.2022 | Грамадства

Што з Радай беларускай інтэлігенцыі?

Гадоў дзесяць таму пазіцыя Рады беларускай інтэлігенцыі гучала па многіх актуальных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця Беларусі. Але з цягам часу голас інтэлектуальнай эліты рабіўся ўсё цішэй, а зараз яго ўжо і наогул не чуваць.


«Народная Воля» зрабіла запіс тэлефоннай размовы з Уладзімірам Коласам, які некалі быў галоўным ініцыятарам стварэння Рады беларускай інтэлігенцыі і на першых парах актыўна кіраваў яе дзейнасцю.

7.jpg

— Уладзімір Георгіевіч, сёння як ніколі грамадства хоча чуць голас інтэлігенцыі. Хто, як не яна, павінна сказаць сваё рашучае слова наконт таго, як змяніць сітуацыю ў краіне да лепшага? На жаль, вось ужо шмат гадоў пра дзейнасць Рады беларускай інтэлігенцыі нічога не чуваць. Што здарылася?

— Ведаеце, голас Рады не такі магутны, каб пакрыць усю тэрыторыю краіны. У гэтым больш дапамагаюць сродкі масавай інфармацыі, але апошнім часам увага СМІ да думкі інтэлігенцыі, мякка кажучы, была невялікай. Фокус увагі быў пераключаны на іншых асоб і іншыя структуры, якія — вы ўсе цудоўна ведаеце. А мы не хацелі цягнуць коўдру на сябе, і гэта ўвогуле не мела сэнсу.

Але па вялікім рахунку Рада беларускай інтэлігенцыі ўжо ўсё сказала, што хацела сказаць, і паўтараць гэта не патрэбна. Тое, што зараз маем, ужо ацэнена.

Ёсць людзі, якія ўзялі на сябе ініцыятыву і адказнасць за тое, што сёння адбываецца. Мы былі гатовы да супрацоўніцтва, падавалі пра гэта сігналы, але нашы паслугі аказаліся незапатрабаванымі. Яны рэкрутавалі нейкіх сваіх людзей, знаёмых і гэтак далей. І цяпер яны — лідары, таму няхай за свае справы нясуць адказнасць.

— Але чаму сёння маўчыць цвет нацыі — беларуская інтэлігенцыя?

— Паўтаруся: сёння ёсць новыя лідары думкі. Адбываецца змена пакаленняў, а Рада беларускай інтэлігенцыі — гэта, так бы мовіць, людзі ранейшага склікання. Больш за палову сябраў рады наогул ужо адышлі ў іншы свет.

Трэба сказаць, што гэта праблема беларускай нацыі і беларусаў — шанаванне старых. Гэтага ж няма! Наадварот, ёсць тэндэнцыя непавагі. Зараз кожны сам гаспадар сваёй думкі. Не хапае аўтарытэтаў. І ўлада працуе на гэта, і апазіцыя таксама. Апошнія з кан’юнктурна-палітычных мэтаў Раду беларускай інтэлігенцыі неаднаразова ігнаравалі, сабаціравалі і дыскрэдытавалі.

Таму гэта праблема — канкурэнцыя ўнутры беларускай апазіцыі. Гэта тое, з чым змагалася наша Рада, і гэта тое, што зноў працягваецца. Праігнаравалі назапашаны досвед старой апазіцыі, якая таксама наламала нямала дроў, і цяпер ёсць вялікая небяспека, што новыя апазіцыйныя лідары будуць наступаць на ўсё тыя ж граблі.

— Атрымліваецца, што Рада беларускай інтэлігенцыі існуе толькі фармальна?

— Можна сказаць і так. У сённяшніх умовах нават збірацца няма дзе і даволі-такі небяспечна. Хаця мы, безумоўна, абменьваемся нейкімі думкамі, кантактуем.

Калі ж прадстаўнікі СМІ будуць да нас звяртацца, то мы выкажам сваю думку. Але які сэнс выступаць з нейкімі зваротамі, якія нават незалежныя сродкі масавай інфармацыі ў свой час не заўважалі? Былі спробы сабраць прэс-канферэнцыі — нас ізноў-такі ігнаравалі.

Таму няхай сёння новыя лідары з новага пакалення выступаюць. Як кажуць, сцяг ім у рукі! Але калі ад нас нешта спатрэбіцца, то мы, як грамадзяне, гатовы ўдзельнічаць, дапамагаць і дзяліцца досведам.

«Народная Воля»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі

Для зручнасці пакупнікоў увядуць дадатковую маркіроўку для адзення, якое падыходзіць у якасці школьнай формы. Пра гэта...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Замежжа

Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе

Спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая жыве ў Сіэтле (ЗША), рупліва збірае і рэстаўруе аўтэнтычныя беларускія...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Лета — самы час для вандровак. Падарожнікаў, што завітаюць у самы маленькі горад Беларусі Дзісну, чакае шмат цікавага....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту

Анатоля Букаса затрымалі ў Барысаве ў панядзелак і абвінавацілі ў стварэнні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра...

Апошнія навіны

    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»
    Грамадства
    Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту
    Грамадства
    Гродзенскі суд ліквідуе дабрачынны фонд «Наша Карэліччына»
    Культура Беларусы свету
    Ручнікі і накідкі для ложка, пашытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства
    «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў
    Краіна Каранавірус
    У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?
    Краіна
    Экасцежку з зонай для прагулак басанож адкрыюць у Мінску
    Адукацыя Беларусы свету
    У Варшаве пачынаюць сваю працу школа і садок для беларускіх дзяцей «Я дома». Ідзе набор вучняў
    Замежжа Гісторыя Беларусы свету
    У Лондане адбудзецца куратарскі тур па выставе «Няскораныя»
    Грамадства
    На Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу — за «здраду дзяржаве»
    Грамадства Беларусы свету
    З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    Бел-чырвона-белы: выстава плакатаў пра Беларусь адкрылася ў Варшаве (фота)

Афіша

  • 10.08

    Лекцыя-гутарка з Ганнай Дзягель у Вільні

  • 10.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 10.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 10.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 10.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 10.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 10.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM