Ужо сёння! Генацыд у Руандзе і недзіцячыя праблемы дзіцячай літаратуры: шведскі літаратурны дэсант у Мінску

16 кастрычніка Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае аматараў скандынаўскай літаратуры на сустрэчу з шведскімі гасцямі — дзіцячай пісьменніцай Грэтай Рутбёль і паэтам і раманістам Ёргенам Гасілеўскі.



 Грэта Рутбёль калісьці пакінула спеўную кар'еру і стала пісьменніцай. Зараз на яё рахунку трыццаць кніжак для дзяцей, у якіх распавядае дзецям пра самыя разнастайныя, нават праблемныя аспекты жыцця.  Цяпер Грэта Рутбёль займае пост старшыні Шведскага саюза пісьменнікаў.

"Я перакананая, што мы можам распавядаць дзецям пра ўсе аспекты рэчаіснасці, найважнейшае пытанне ў тым, як гэта рабіць" — кажа спадарыня Рутбёль.

Ёрген Гасілеўскі пачынаў як музыка і мастак, але ў 1980-х прыйшоў у літаратуру. Апошні з раманаў Гасілеўскі прысвечаны генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. Апроч таго спадар Ёрген выпусціў дзесяць паэтычных сборнікаў. 

Сустрэча са шведскімі пісьменнікамі адбудзецца 16 кастрычніка а 19-й гадзіне, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. Багдановіча, 13). 

Паводле Lit-bel.org