Бард Зміцер Сідаровіч і салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі Таццяна Матафонава выступілі ў Вілейцы (Мінская вобласць) на адкрыцці выставы “Памяць зямлі” па выніках турыстычнай вандроўкі ўздоўж лініі фронту Першай сусветнай вайны ў краязнаўчым музеі 11 верасня.
На адкрыцці выставы прысутнічала каля 60 чалавек, на выступе музыкаў – прыкладна 40–50.
Сярод публікі былі прадстаўнікі зусім розных пакаленняў і прафесій, як паведаміў Зміцер Сідаровіч: “На адкрыццё выставы прыйшоў актыў Вілейкі: і мясцовыя жыхары, і турысты, і бацькі дзяцей, якія ўзялі ўдзел у выставе. У залі панавала лагодная атмасфера, танчыць, на жаль, людзі не пайшлі, але спробы былі”.
Выступ прайшоў у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Фотарэпартаж з адкрыцця выставы: vialejka.org
Тэгі: Вілейка