Сілавікі прыйшлі да дызайнера Анатоля Лазара і выдаўца Генадзя Вінярскага

13.01.2021

Сёння АБЭП прыйшоў у выдавецта «Кнігазбор», дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі не выходзіць на сувязь, ягоная тэхніка (кампутары і тэлефоны) канфіскаваныя. 



«Кнігазбор» — легендарнае і ўнікальнае выдавецтва, з якім «Будзьма беларусамі!» і «Бацькаўшчына» супрацоўнічае дзясяткі гадоў.


Таксама сёння раніцай дызайнера Анатоля Лазара, вядомага пад псеўданімам Wiecier Mechaniczny, забралі ў фінансавую міліцыю  разам з кампутарам.  Па словах сілавікоў, каб праверыць, ці сплаціў Анатоль падаткі.

З Анатолем Лазарам наша кампанія «Будзьма беларусамі!» здзейсніла шмат яскравых праектаў, мы не сумняемся ў сумленнасці пана Анатоля.

Пазней абодвух адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні.