• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.08.2017 | Літаратура

Скарына-хайп: калі б байнэт існаваў 500 год таму

Уявім сабе фантастычны момант. Як толькі Скарынаў Псалтыр выходзіць з друку, здараецца пэўны часатрус, і мы апынаемся ў байнэце нашых часоў. Паколькі байнэт не можа прайсці міма куды больш дробных падзей, мы ўявілі, за што айчынная інтэрнэт-грамада магла папракнуць Скарыну.

Прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій: 

—Скарынаўская Бібілія тыповы самвыдат: ён нават не стаў узгадняць тэксты і ілюстрацыі да свайго выдання з царквой. Як такое магчыма, кім ён сябе лічыць?
—Нават горш. Ён паставіў у Біблію свой партрэт, прыраўняўшы сябе не тое што да аўтара, а можа нават да, як гэта сказаць, Бога!
—Так, ні ў якім разе не будзем купляць.

Людзі, блізкія да літаратуры: 

—Я, канешне, разумею, выдаць першую кнігу — крута і пачэсна. Аднак як, як з усёй сусветнай літаратурнай скарбніцы абраць менавіта Біблію? Як быццам Біблію мы ўсе не чыталі. Ёсць жа цудоўныя сучасныя паэты, пісьменнікі. Дзе нармальны пераклад “Песні а Раландзе”, напрыклад?

Меркаванне людзей, што не любяць эмігрантаў: 

—Давайце скажам шчыра: гэта чэшская кніга. Што ў ёй беларускага? Пераклад? А яшчэ. Канешне, у капіталістычных краінах кожны можа выдаваць што заўгодна. Вы паспрабуйце тут! Бач ты, як выгадна быць беларусам за мяжой.

Дызайнеры: 

—Не магу зразумець, гэта вусы альбо нос? Не, давайце ўсе пісьменнікі будуць аздабляць свае выданні самі. Ды ў такім афармленні гэтую кнігу ніхто нават з паліцы не возьме.

Меркаванне прыхільнікаў тэорыі змовы: 

—Сусветная масонства падключыла ўсе сілы, каб першымі выдаць так званую “хрысціняскую” кнігу, хаця ўсе мы добра ведаем, што такое “хрысціянства”. Дарэчы, падкажам дызайнерам: гэта не вусы, гэта дакладна нос.

Моўныя інспектары: 

—Нават слоўнік Крапівы ў параўнанні з перакладам Скарыны, гэта літаратурная норма. Відаць грошай на карэктара не хапіла, ці сэканоміў і сабе ў кішэню? А мы цяпер разбірайся. Хіба няма перакладчыкаў — адныя дактары ў краіне.

Меркаванне СМІ адной суседняй краіны: 

—Националистические СМИ Белоруссии в одни голос восхваляют некого д-ра Ф. Скорину за издание Библии. Дело в том, что книга издана на непонятном диалекте. Мало того, широко известно, что первым издателем на территории Руси, к которым можно отнести и современную Белоруссию, был Иван Федоров. Что значит, не мог? Вы подождите лет 40 там посмотрим.

Каментатары айчынных форумаў: 

—Беларусы ізноў знайшлі пад лавай сякеру. Кнігі друкаваць яны пачалі. А пра гэтага забылі, пра нямецкага, ці аўстрыйска. Пра гэтага, пра Метэрлінга, ці Гутэнберга, пра яго вось забылі? Я чалавек адукаваны, быў у Еўропе. Там Біблію можна набыць на кожным кроку!

Журналісцкая супольнасць:

—У Празе будзе прэзентацыя скарынаўскай Бібліі, добра бы зладзіць анлайн. Паедзеце вы і вось вы. Дарэчы, у Празе можна нядорага набыць “Ікеі”. Зробім вось што, на зваротным шляху прыхопіце пару зэдлікаў?

Іншая журналіская супольнасць: 

—Першая беларуская кніга? У Празе? У вячэрні выпуск даваць не будзем. Давайце пачакаем да заўтра. Ну калі што, дайце бягучым радком. Падчас сюжэта пра выдру ў Маларыце.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип