Скарынаўская бібліятэка ў Лондане рыхтуе выставу аб суайчынніках, якія прайшлі гулаг, засценкі НКВД і КДБ і катавальні ГУБАЗіКу

Скарынаўская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане рыхтуе незвычайную выставу і збірае рэчы, якія маглі б стаць яе экспанатамі. Пра гэта паведамляецца на старонцы бібліятэкі ў Фэйсбуку.


vax88tjk5353b3sf0ffg4rq3ng9hxd5y.jpg

Супрацоўнікі бібліятэкі просяць усіх, хто мае рэчы, датычныя пратэстаў 2020 г. і палітзняволеных, што маглі б стаць экспанатамі выставы або далучанымі да сталай калекцыі, скантактавацца з бібліятэкай па электроннай пошце library@skaryna.org.uk або праз сацыяльныя сеткі.

Нагадаем, нядаўна бібліятэка арганізавала выставу да 140-годдзя Янкі Купалы, дзе былі прадстаўлены цікавыя і каштоўныя рукапісы Янкі Купалы, асобнікі ягоных самых ранніх выданняў і арыгінальныя ілюстрацыі мастака Барыса Заборава да твораў песняра.

Тыя, хто не змог патрапіць на выставу ў Лондане, маюць магчымасць пазнаёміцца з найбольш цікавымі яе экспанатамі ў фармаце анлайн  на сайце бібліятэкі.