• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.02.2017 | Афіша

Складзі свой маршрут падчас “Фэста экскурсаводаў-2017”!

22 – 23 красавіка 2017 года па ўсёй краіне пройдзе шэраг бясплатных экскурсій для ахвотных. “Фэст экскурсаводаў”, які ўжо стаў традыцыйным, прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцін. Свята адзначаецца 18 красавіка.

Фэст экскурсаводаў-2017

“Фэст экскурсаводаў” дапамагае звярнуць увагу беларускага грамадства на тыя помнікі, якія знаходзяцца побач з кожным з нас. Часам мы нават не ўяўляем, наколькі багатая гісторыя тых месцаў, дзе мы жывём, працуем ды звыкла бавім свой час. Веданне гісторыі свайго краю, раёна, горада, вёскі  – гэта падстава для гонару сваёй Радзімай!

Сёлета стваральнікі “Фэста экскурсаводаў” не ставяць на мэту павялічыць колькасць бясплатных экскурсій, але будуць больш пільна адсочваць іх якасць. Так, плануецца правесці максімальную колькасць арыгінальных аўтарскіх экскурсій, на якія можна трапіць толькі падчас “Фэста. экскурсаводаў”.

Наведвальнікаў, як заўжды, чакае шэраг цікавых і арыгінальных экскурсій па Мінску. Адметна, што правядзенне “Фэста экскурсаводаў-2017” супадзе з 950-годдзем першага ўпамінання пра горад Мінск. Чым не нагода для вандровак па любімым горадзе? – мяркуюць арганізатары “Фэста эксаурсаводаў”. У рэгіёнах пройдуць, традыцыйныя міні-фэсты: ў Гродна, Полацку, Віцебску; цікавыя экскурсы па іншых абласных і раённых цэнтрах, і нават па асобных вёсках. Экскурсіі разнастайныя: па храмах, спартыўных аб’ектах, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, роварныя, дзіцячыя, прысвечаныя юбілеям класікаў беларускай літаратуры (135-годдзе Янкі Купалы і Якуба Коласа), на замежных мовах і мноства іншых.

Плануецца, што ў межах “Фэста экскурсаводаў – 2017” таксама пройдуць бясплатныя экскурсіі па беларускіх мясцінах Вільні, Масквы і ўпершыню – Кракава.

Традыцыйна арганізатары “Фэста экскурсаводаў” прысвячаюць яго пэўнай нагодзе або асобным катэгорыям помнікаў. Сёлетні Фэст пройдзе пад дэвізам “Складзі свой маршрут”. Арганізатары заклікаюць ахвотных скласці бліжэйшым часам цікавыя маршруты для сваіх вандровак і здзейсніць гэтыя планы на працягу года. Са свайго боку арганізатары прапануюць незвычайныя аб’екты, якія могуць увайсці ў гэты пералік.

Арганізатарамі “Фэста экскурсаводаў-2017” з’яўляюцца Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Беларускае грамадскае аб’яднанне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, ДУ “Нацыянальнае агенцтва па турызме”, Грамадскае аб’яднанне “Беларускi фонд культуры”.

Аргкамітэт Фэста запрашае экскурсаводаў, гісторыкаў  краязнаўцаў далучыцца да мерапрыемства. Для ўдзелу неабходна падаць  заяўку. Каб атрымаць падрабязную інфармацыю, скантактоўвайцеся з арганізатарамі праз электронную пошту: [email protected] альбо па тэлефонах:

+375 29 776 24 35 (Павел Каралёў),

+375 29 896 97 85 (Валянціна Кароткіна).

Спіс экскурсій будзе апублікаваны за тыдзень да Фэста.

Даведка

“Фэст экскурсаводаў” – ініцыятыва беларускіх краязнаўцаў-энтузіястаў, якая нарадзілася ў асяродку студэнцкіх арганізацый Мінска. Праводзіцца штогод з 2009 года. З кожным годам “Фэст экскурсаводаў” папаўняецца цікавымі маршрутамі, адметнымі спецыялістамі і наведвальнікамі. Падчас Фэста праводзіліся тэатралізаваныя экскурсіі, экскурсіі  ў электрычках, на пазадарожніках, па прамысловых прадпрыемствах  і шэраг іншых. Летась было арганізавана больш за 100 экскурсій па Мінску, і больш за 80 – у рэгіёнах, якія наведала звыш чатырох тысяч чалавек. Удзел у “Фэсце экскурсаводаў” бясплатны, але арганізатары адкрытыя для супрацоўніцтва з зацікаўленымі фірмамі, прадпрыемствамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип