Журналістцы і яе мужу Аляксандру Лойку далі яшчэ 15 сутак арышту.
Раней пары прысудзілі па 15 сутак за захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Слаўнікаву і Лойку затрымалі пасля вяртання з адпачынку ў будынку аэрапорта, блізкія не маглі доўга дазнацца, дзе Ірына і яе муж. Праз некаторы час стала вядома пра суд па арт. 19.11 КаАП РБ. Зараз журналістку і яе мужа асудзілі за дробнае хуліганства.