Стала вядома, што праваабаронцы прызналі журналістку Ірыну Слаўнікаву палітзняволенай. Яна ўжо як месяц знаходзіцца за кратамі.
Ірыну разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі 30 кастрычніка ў мінскім аэрапорце, калі яна вярталіся з адпачынку. 1 лістапада яе і мужа асудзілі 15 сутак адміністратыўнага арышту за захоўванне на ўласных старонках у сацыяльных сетках матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Пазней абодвух прысудзілі яшчэ па 15 сутак.
26 лістапада стала вядома, што Слаўнікава стала падазраванай па арт. 342 КК РБ – (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Яе муж Аляксандр атрымаў чарговыя 15 сутак арышту, нібы за непадпарадкаванне прадстаўнікам міліцыі.