• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.10.2021 | Гісторыя

Іх гістарычны след. Ілля Капіевіч

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповяд пойдзе пра Іллю Капіевіча.


Капіевіч (Капіеўскі) Ілля Фёдаравіч (каля 1651 г. — 23 верасня 1714 г.) Ілля Капіевіч — папулярызатар навукі, выдавец, перакладчык, энцыклапедыст, распрацоўшчык грамадзянскага шрыфта.

000.jpg

І.Капіевіч нарадзіўся ў сям’і дробнага шляхціца. Дакладнае месца нараджэння не ўстаноўлена, гэта — Міншчына або Брэстчына. Час быў неспакойны, ішла вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гадоў. 9-гадовым хлопчыкам ён быў вывезены ў Цвярскі край, адкуль хутка ўцёк у Маскву. Праз шэсць гадоў разам з мсціслаўскім ваяводам М.Цеханавецкім, які прыехаў у Маскву для перамоў аб замірэнні, вярнуўся на радзіму. Вырашальнае значэнне для фарміравання поглядаў юнака мела вучоба ў Слуцкай кальвінісцкай школе. Тут ён атрымаў добрыя веды і авалодаў некалькімі замежнымі мовамі. Выявіліся яго выключныя здольнасці да гуманітарных навук. Яшчэ ў час навучання ў школе, у 1674 годзе, ён заняў пасаду лектара — настаўніка малодшых класаў.

Дакладна не вядома, як і калі І.Капіевіч трапіў у Галандыю. Даследчыкі называюць канфесійныя матывы, абінавачванне яго ў здрадзе каралю, абвінавачванне бацькоў І.Капіевіча ў здрадзе Рэчы Паспалітай у час вайны. Вядома, што іх родавы маёнтак трапіў ва ўласнасць каталіцкай царквы, а Ілля быў вымушаны пакінуць радзіму і апынуўся ў Амстэрдаме.

У 1697 годзе ў Галандыю прыбыло рускае пасольства пад кіраўніцтвам Пятра I. Сустрэча І.Капіевіча, які быў тады кандыдатам-пастарам Амстэрдамскага сабора, з расійскім царом перавярнула ўсё яго жыццё. Цар звярнуў увагу на сціплага царкоўнага служку — знаўцу рускай мовы, да таго ж чалавека, дасведчанага ў шматлікіх замежных навуках. Таму І.Капіевіч адразу быў запрошаны ў якасці настаўніка замежных моў і некаторых навук для самога цара Пятра і іншых прадстаўнікоў пасольства. Ад’язджаючы з Амстэрдама, цар даручыў І.Капіевічу не толькі працягваць навучанне расійскіх дваран, што прыязджалі на Захад дзеля засваення «навукі замежнай», але і скласці шэраг кніг, так неабходных для арганізацыі адукацыі ў самой Расіі. Той з радасцю пагадзіўся і прысвяціў далейшае жыццё асветніцкай справе на карысць усходнеславянскіх народаў.

У 1698–1706 гадах І.Капіевіч склаў, пераклаў і выдаў каля 20 кніг па гуманітарных, прыродазнаўчых, тэхнічных і вайсковых галінах ведаў: у асноўным падручнікі па гісторыі, вайсковай і марской справах, лацінскую і рускую граматыкі. Ён склаў і выдаў першы ў Расіі падручнік па арыфметыцы, першыя слоўнікі, у тым ліку руска-лацінска-нямецкі. Падрыхтаваныя і выдадзеныя ім падручнікі асабліва былі карысныя для моладзі, якая прысвяціла сябе навуцы, тэхніцы, мараходству ці вайсковай справе. Значны час гэтымі падручнікамі карысталіся ў расійскай школе.

І.Капіевіч паклаў пачатак перакладу і друкаванню расійскіх перакладаў антычных пісьменнікаў. Ён выдаў першы ў Расіі каляндар і склаў першую ў гэтай краіне карту зорнага неба. Ён адзін з першых (калі не першы) распрацаваў для ўсходніх славян навуковую тэрміналогію па многіх галінах ведаў.

Значную ролю ў асветніцкай дзейнасці І.Капіевіча адыгралі працы па гісторыі. Сярод яго найбольш вядомых выданняў — «Введение краткое во всякую историю» (1699). Яго трактоўка гісторыі была крокам наперад у параўнанні з ранейшымі сярэднявечнымі і тэалагічнымі канцэпцыямі. Ён — аўтар твораў «Хроніка», «Часаапісанне», «Летапісы ці дзеянні», «Хроніка дня», «Уладаапісанне» (пра палітычнае жыццё), «Жыццеапісанне» (пра асобных людзей і здарэнні).

Чытайце таксама: Іх гістарычны след. Еўфрасіння Полацкая

І.Капіевіч выдаваў кнігі ў розных друкарнях, у тым ліку ва ўласных (Амстэрдам і Капенгаген). Шмат вандраваў па Еўропе са сваёй друкарняй. У 1701 годзе ў Берліне, у 1704 годзе ў Капенгагене намагаўся наладзіць выпуск кніг для Расіі. Перапісваўся з Г.Лейбніцам, які прапаноўваў яму супрацоўнічаць у справе выдання кніг (перапіска зберагаецца ў Акадэміі навук Германіі). Кнігі І.Капіевіча мелі вялікае значэнне для развіцця асветы ў тагачаснай Расіі, у якой было няшмат навучальных і наогул свецкіх выданняў.

Для тытульных аркушаў выдаваемых кніг асветнік стварыў кірылічны шрыфт. У 1708 годзе расійскі цар зацвердзіў новы шрыфт на аснове капіевічавых літар. Так адбылася рэформа расійскай азбукі — увядзенне грамадзянскіх, гэта значыць нецаркоўных, літар. Новыя літары яшчэ доўга звалі «амстердамские литеры» ці «беларуская азбука». «Грамадзянскім» шрыфтам, распрацаваным ім для Расіі, цяпер карыстаюцца беларусы, украінцы, македонцы, балгары, сербы і іншыя народы, якія ўжываюць кірыліцу.

Чытайце таксама: Іх гістарычны след. Кірыла Тураўскі

Але не суджаны быў І.Капіевічу і яго кнігам лёгкі лёс. Становішча друкарні было незайздросным: грошай катастрафічна не хапала, нерэалізаваныя кнігі ляжалі на складах. Калі ж асветнік вырашыў перавезці друкарню ў Расію, лёс абышоўся з ім бязлітасна: друкарня была захоплена і вывезена шведамі, а сам ён абрабаваны казакамі.

У 1707 годзе І.Капіевіч прыняў прысягу на вернасць Расіі і стаў перакладчыкам Пасольскага прыказа. У 1708 годзе ён прыбыў у Варшаву, дзе, паводле царскага ўказа, далучыўся да расійскага войска пад кіраўніцтвам Я.Бруса.

Апошнія гады свайго жыцця правёў у Маскве.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

На 9 год калоніі асудзілі музыку Яўгена Глушкова за фота з вайсковага аэрадрому, паведамляюць праваабаронцы. Гомельскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць

Дырэктар недзяржаўнага выдавецтва «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі здаў пасведчанне выдаўца ў Міністэрства інфармацыі....

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак
    Грамадства Мастацтва
    Тры пакаленні Вашчанкаў прадстаўлены на адной выстаўцы
    Грамадства
    У Гродне затрыманы індывідуальны прадпрымальнік і папулярызатар беларускай культуры Антон Янкоўскі

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип